У сераду, 14 снежня, гродзенскія каманды ўпэўнена правялі чарговыя матчы чэмпіянату Беларусі.

“Алімпія” на выездзе ў Мінску не пакінула шанцаў “Гарызонту-2”. Выніковы лік сустрэчы 34:88.

А галоўная мужчынская каманда горада “Гродна -93” упэўнена абыграла мінскі БДЭУ-ГрандПрынт. Матч паміж супернікамі скончыўся з лікам 97:58.

“Гродна-93” працягвае ўтрымліваць першае месца ў турнірнай табліцы і мае ў сваім актыве 24 ачкі. У чэмпіянаце каманда Андрэя Васiлеўкі ідзе без паражэнняў.

У жаночым першынстве “Алімпія” ідзе на трэцім месцы з 18 ачкамі.