Сумняваецеся, што электронны гадзіннік можна засілкаваць ад звыклых яблыкаў і нават уласнае цела дае ток, а саму электрычнасць можна перадаваць праз паветра? Сілу навукі пацвердзіць выстава “ЭКСПІРЫмЕНтуС”, якая адкрылася ў Старым Замку.

Пасля гастрольнага туру па Беларусі незвычайная навуковая выстава зноў наведала Гродна.

Выстава “ЭКСПІРЫмЕНтуС” – гэта экспазіцыя прыбораў і абсталяванняў, якія дэманструюць фізічны бок разнастайных і неверагодных у прыгажосці з’яваў. Дзякуючы гэтаму наведвальнікі нечакана для сябе стануць даследнікамі нязвыклага свету навукі.

Мост з гаек, які трымаецца магнетызмам, копія “вечнага” рухавіка, палярызацыйная цэўка, якая дае пабачыць нябачную звыклым вокам карцінку – гэта толькі некалькі экспанатаў, якія можна і трэба самому збіраць, круціць і мацаць.

Драўляны мост без цвікоў, нягледзячы на ілюзорную хісткасць, у стане вытрымаць масу, значна большую за ўласную
Драўляны мост без цвікоў, нягледзячы на ілюзорную хісткасць, у стане вытрымаць масу, значна большую за ўласную
Завязаць шнуркі з дапамогай пасаціжаў вельмі складана, а рукамі - вельмі проста. Гэта пытанне аўтаматызму.
Завязаць шнуркі з дапамогай пасаціжаў вельмі складана, а рукамі – вельмі проста. Гэта пытанне аўтаматызму.
Адмысловы механізм пад’ёмніка, дзе кожны можа падняць уласную вагу
Адмысловы механізм пад’ёмніка, дзе кожны можа падняць уласную вагу
Фенакістыскоп - прататып мультыплікацыі
Фенакістыскоп – прататып мультыплікацыі
Працягласць вылічанай на сённяшні дзень лічбы Пі лягчэй закруціць для зручнасці ў спіраль.
Працягласць вылічанай на сённяшні дзень лічбы Пі лягчэй закруціць для зручнасці ў спіраль.
Мадэль “Залатога сячэння” эталон гармоніі ў сусвеце
Мадэль “Залатога сячэння” эталон гармоніі ў сусвеце