Навіны

Расійскі фільм «Лейтенант» па матывах твораў Быкава з’явіўся ў інтэрнэце. І ўжо многім не спадабаўся

Некалькі дзён таму ў інтэрнэце з’явілася карціна расійскага рэжысёра Яўгена Эпштэйна «Лейтенант». У аснову стужкі легла ваенная проза Васіля Быкава. Фільм знялі па матывах твораў «Дажыць да світання» і «Франтавая старонка».

Карціна толькі з’явілася ў інтэрнэце, але многія кінааматары ўжо выказаліся, што яна атрымалася няўдалай.

«Новы фільм выпушчаны пры падтрымцы міністэрства культуры айчыннай кампаніяй СТВ, якой кіруе Сельянаў, што прадзюсаваў «Брат», «Вайна», «Зязюля», «Сёстры» і многае іншае. Чакаў чагосьці цікавага і добрага, люблю глядзець ваенныя карціны, але гэтая апынулася поўным расчараваннем. […]

Увогуле ўпершыню ў жыцці не рэкамендую глядзець айчыннае кіно пра вайну, таму што яно ў сабе не нясе ніякай карысці, хоць і шкоды таксама. Пусты фільм, дзе няма ні сэнсу, ні драмы, ні гераізму, ні пачуццяў, ні, у рэшце рэшт, спецэфектаў.

Напэўна, вырашылі пад шумок панфiлаўцаў зняць. Паспрабавалі ўсунуць нам танную фальшыўку, пакуль ёсць цікавасць у народа да гэтай тэмы", — піша аўтар водгуку на otzovik.com.

«Вельмі слабенькі фільм. Не спадабаўся. Здымалі спехам. Генерал наогул карыкатуры. З адным ордэнам (!) Чырвонай зоркі. Адным словам, прадзюсары выкінулі грошы на вецер…», — піша нехта на kino-teatr.ru.

Падзеі ў карціне адбываюцца ў лістападзе 1941 года. Малады лейтэнант Іван Гарчакоў атрымлівае загад знішчыць артылерыйскую базу ворага, размешчаную 60 кіламетраў ад месца знаходжання яго невялікага атрада. За 48 гадзін байцам трэба будзе пераадолець 60 кіламетраў па адкрытай прасторы. Спачатку пешшу, потым паўзком.

Па матывах твораў Васіля Быкава ўжо створана шмат фільмаў. Ёсць як паспяховыя, так і не вельмі.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Беларусі скарачаецца насельніцтва, у Гродне і Лідзе — расце

Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…

7 мая 2025

На сцэну да 9 траўня ў Гродне выдаткуюць $ 4000

Сцэнічны комплекс на святкаванне Дня Перамогі ў Гродне 9 траўня абыйдзецца гарадскому бюджэту ў 12…

7 мая 2025

У Гродне апраўдалі падлетка, абвінавачанага ў распіванні алкаголю

Непаўналетняга падлетка з Гродзенскага раёна спрабавалі прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці за распіццё алкаголю ў грамадскім…

6 мая 2025

Гродзенскі салон прыгажосці запусціў праект — падтрымліваюць мам дзяцей з інваліднасцю

Салон прыгажосці Mateo запусціў праект «Незвычайная маці». Паўдзельнічаць у ім могуць жанчыны, якія выхоўваюць дзяцей…

6 мая 2025

Гродзенскі гісторык разгадаў загадку малюнка Напалеона Орды

Гродзенскі гісторык Мечыслаў Супрон вызначыў, з якога ракурсу Напалеон Орда зрабіў адзін са сваіх гродзенскіх…

6 мая 2025

Былыя «Спорттавары» выставілі на аўкцыён: за колькі можна арандаваць краму ў цэнтры Гродна?

Памяшканне былой крамы «Спорттавары» на Ажэшкі, 42 у Гродне можна ўзяць у арэнду. Аўкцыён па…

6 мая 2025