Рэкордная кантрабанда ў Кузніцы: цыгарэты на 2,1 млн еўра перавозілі ў цыстэрне ад газу

Каля 718 тыс. пачак кантрабандных цыгарэт выявілі польскія памежнікі ў цыстэрнах для перавозкі газу. Кантрабанда ацэньваецца ў 9,5 млн злотых (2,1 млн еўра), затрыманыя пяць грамадзян Польшчы, паведаміла прэс-сакратар Падляшскага аддзялення Польскай памежнай службы Катажына Здановіч.

Памежнікі вырашылі дакладна праверыць грузавы поезд, які прыехаў з Беларусі на станцыю для перагрузкі. Былі падазрэнні, што ў трох цыстэрнах могуць быць цыгарэты. Таму іх адправілі на аўтадарожны пункт пропуску ў Кузніцы, дзе мытнікі прасканавалі іх з дапамогай адпаведнай апаратуры. Так удалося высветліць, што ў цыстэрнах замест газу – гіганцкая кантрабанда цыгарэт, замаскаваная дадаткова мяшкамі з цэментам і маленькімі бутлямі з газам.

Страты польскага бюджэту маглі ў выпадку паспяховай кантрабанды скласці больш за 15 млн злотых (3,3 млн еўра).

Затрыманыя 5 грамадзян Польшчы, два з затрыманых знаходзяцца ў ізалятары часовага ўтрымання. Не выключаныя наступныя затрыманні.

Калі вы знайшлі ў тэксце памылку або абдрукоўку, калі ласка, паведаміце нам, выбраўшы адпаведны фрагмент і націснуўшы клавішы Ctrl+Enter.

Каментары

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: