Фабрыка ў Гродне вырабляе больш за 20 мільярдаў цыгарэт у год. Каля траціны з якіх, як лічыцца, кантрабандна трапляюць у ЕС. Яны даходзяць у выніку нават да Вялікабрытаніі: 610 млн незаконна прададзеных у краіне цыгарэт паходзяць менавіта з Беларусі, перадае BBC News.

Пачак цыгарэт можна купіць у Беларусі за эквівалент 40 пенсаў, а прадаецца ён у Вялікабрытаніі за тры фунты, што робіць незаконны гандаль вельмі прыбытковым.

Па падліках брытанскіх падатковых службаў, страты бюджэту ад гандлю беларускімі NZ, «Мінск» і «Фэст» склалі летась 1,6 млрд фунтаў.

Журналісты BBC не атрымалі дазволу на ўезд на фабрыку «Нёман» і не змаглі пагаварыць з кіраўніцтвам. «Вытворчасць тытунёвых вырабаў з’яўляецца камерцыйнай таямніцай прадпрыемства», — сказалі ім. Ніякіх доказаў таго, што фабрыка спрыяе незаконнага гандлю, няма.

Цыгарэты з Гродне можна купіць на рынках па ўсёй Літве за эквівалент 1,50 фунта. Але рэальныя грошы зарабляюць на далейшай перапраўцы іх у Германію, Італію і Вялікабрытанію. Яны трапляюць туды праз тунэль пад Ла-Маншам, на мікрааўтобусах, або дзеляцца на невялікія партыі і адпраўляюцца з багажом пасажыраў авіярэйсамі. Частка транспартуецца па моры ў кантэйнерах.

BBC правяло эксперымент: спрабавала купіць гродзенскія цыгарэты ў крамах і ў інтэрнэце ва ўсходняй частцы Лондана. На працягу дзвюх гадзін яны купілі тыя ж самыя брэнды ў чатырох розных крыніц: у газетным кіёску, краме, з рук невядомага чалавека. Схованкі вышукваюць праваахоўнікі з сабакамі, а ўласніку такога кіёска з нелегальнымі цыгарэтамі пагражае штраф 5000 фунтаў.