Пераможная серыя гродзенскага “Нёмана” працягваецца. На гэты раз каманда Сяргея Пушкова ў баявым матчы перамагла ў Жлобіне мясцовы “Металург” з лікам 4:2.
У складзе гродзенцаў дублем адзначыўся Сяргей Дарафееў, таксама па шайбе на свой рахунак запісалі Стэфановіч і Казнадзей. У гаспадароў дзве шайбы закінуў экс-гулец “Нёмана” Павел Дашкоў.
17 лістапада, “Металург” – “Нёман” 2:4 (0:2, 1:1, 1:1)
Галы:
06.43 0:1 – Дарафееў (Пасют, Казнадзей)
14.41 0:2 – Стэфановіч (Кліменка, Дарафееў)
24.42 1:2 – Дашкоў
26.14 1:3 – Дарафееў (Безайс, Пасют, – бол.)
50.54 1:4 – Казнадзей
53.17 2:4 – Дашкоў (Восіпаў, Вергуноў)
Пасля перамогі над жлобінскай камандай галоўны трэнер “Нёмана” Сяргей Пушкоў застаўся задаволены сваімі гульцамі:
“Лічу, мы правялі добры матч. Мелі перавагу з першай да апошняй хвіліны. Стварылі шмат момантаў, маглі забіваць больш, але пакутавала рэалізацыя. Цалкам задаволены гульцамі сваёй каманды, павіншаваў іх з перамогай”.
Перамога над “Металургам” стала ўжо адзінаццатай запар для гродзенскага клуба ў чэмпіянаце Беларусі.
Зараз “Нёман” працягвае ўтрымліваць другі радок у турнірнай табліцы і мае ў сваім актыве 48 ачкоў. Першым ідзе “Юнацтва”, якое мае ў сваім актыве 50 ачкоў.
У суботу 19 лістапада гродзенцы правядуць чарговы тур чэмпіянату Беларусі. Хакеісты “Нёмана” ў Гомелі будуць змагацца з мясцовай камандай.










