У Гродне прэзентавалі першы нумар новага навуковага гістарычнага выдання — «Гадавік Цэнтра беларускіх студыяў». Новы акадэмічны часопіс выдаецца беларускімі навукоўцамі пры Варшаўскім універсітэце, піша s**boda.org.
Рэдактар «Гадавіка Цэнтра беларускіх студыяў» Генадзь Семянчук сказаў, што новы гістарычны часопіс выдаецца пераважна былымі гродзенскімі гісторыкамі, якія па палітычных матывах былі звольненыя з універсітэту імя Янкі Купалы. Больш дзесяці звольненых гісторыкаў былі прынятыя ў Цэнтр беларускіх студыяў, які створаны адмыслова для іх пры Варшаўскім універсітэце.
Паводле Семянчука, канцэпцыя выдання не будзе адыходзіць ад класічных акадэмічных навуковых выданняў гуманітарнага накірунку. Плануецца, што большасць тэкстаў у часопісе будуць займаць вынікі навуковых даследаванняў сябраў Цэнтра беларускіх студыяў пры Варшаўскім універсітэце. Таксама будуць госці, абавязкова маладыя навукоўцы. У выданні будуць рубрыкі — «Крыніцы» і «Рэцэнзіі».
— Першы нумар нашага часопіса прадстаўлены тэкстамі, якія датычаць пераважна гісторыі ХІХ-ХХ стагоддзяў, але ёсць і іншае. Да прыкладу, сацыёлаг Вардамацкі прадставіў тэкст, прысвечаны сучасным сацыялагічным аналізам рэакцыі беларускага грамадства на падзеі ва Украіне. Хачу зазначыць, што тэксты ў часопісе будуць друкавацца на адной з трох моваў: па-беларуску, па-польску альбо па-англійску.
Паводле прафесара Алеся Краўцэвіча, выданне мае прадэманстраваць, што гродзенскія гісторыкі, звольненыя па палітычных матывах з універсітэту імя Янкі Купалы, надалей прысутнічаюць у навуковай прасторы: