У канцы кастрычніка павінна было пачацца разбурэнне старога будынка аўтавакзала ў Беластоку. Адразу пасля гэтага там мелі пачаць будаваць новы вакзал. Але працы яшчэ не пачаліся, бо горад не выдаў дазволу, піша poranny.pl.
Аўтобусны перавозчык фірма PKS мае яшчэ дапоўніць некаторыя дакументы — першая заява на разбурэнне была няпоўная. З будынку тым часам з’ехалі ўсе арандатары, а гараджане нават развіталіся з ім, арганізаваўшы начны канцэрт.Кіраўніцтва PKS спадзяецца, што дазвол ад горада будзе атрыманы да 15 лістапада. Тады новы вакзал у Беластоку з’явіцца ў канцы чэрвеня 2017 года. Тэмпы працы залежаць таксама ад таго, наколькі лагоднай будзе надыходзячая зіма.