Зноў гродзенскі “Нёман” перамагае. Гэтым разам пераможанымі апынуліся хакеісты “Брэста”. У Гродне 12 лістапада чырвона-чорныя разграмілі паўднёўцаў з лікам 10:1.

Чарговая лёгкая прагулка для каманды Сяргея Пушкова. Яшчэ два дні таму гродзенцы закінулі “Магілёву” 10 шайбаў, такая ж доля спасцігла і “Брэст”. Толькі ў гэты раз супернік здолеў закінуць шайбу прэстыжу.

“Нёман” – “Брэст” 10:1 (3:0, 4:1, 3:0)

Галы:

04.11 1:0 – Лісічкін (Шырокаў)
08.04 2:0 – Дарафееў (Лісічкін, – бол.)
14.22 3:0 – Гарбачэнка (Стэфановіч, Коршунаў)
20.59 4:0 – Кіслы (Шырокаў, Рэмезаў)
21.57 5:0 – Лакканен (Кліменка, Пасют)
31.48 6:0 – С.Маляўка (Бадун, Баярчук)
34.27 7:0 – Кіслы (Марчанка)
39.13 7:1 – Залузькi (Мірончык, Шаўчук)
46.45 8:1 – Гарбачэнка (Стэфановіч, Кліменка, – бол.)
50.03 9:1 – Кліменка (Стэфановіч)
51.52 10:1 – Баярчук (С.Маляўка)

Перамога над “Брэстам” стала дзясятай запар у чэмпіянаце для каманды Сяргея Пушкова. Зараз гродзенцы працягваюць трымацца на другім радку ў турнірнай табліцы. Пасля 18 тураў у “Нёмана” 45 ачкоў. На першым месцы ідзе “Юнацтва”, якое мае ў сваім актыве 48 ачкоў.

Пасля лёгкіх гульняў у чырвона-чорных пачынаецца серыя з больш моцнымі супернікамі. Ужо 17 лістапада гродзенцы правядуць чарговы тур у Жлобіне, дзе сустрэнуцца з мясцовым “Металургам”.