З 9 па 18 лістапада ў Гродне, Мінску, Магілёве і Баранавічах пройдзе шэраг мерапрыемстваў да Міжнароднага дня супраць фашызму і антысемітызму.

Мерапрыемствы ўздымуць важныя пытанні, якія датычацца кожнага чалавека. Арганізатары лічаць, што так яны могуць зменшыць агрэсію і нянавісць паміж людзьмі.

18 лістапада, 18.30. У Гродне пройдзе ўводны семінар у канцэпцыю “Глыбіннага антыфашызма”.

9 лістапада, 19.00. У Міжнародны дзень супраць фашызму і антысемітызму ў Мінску пройдзе Вечар антыфашыстоўскіх ролікаў. Прагляд пачнецца ў памяшканні па адрасе: Ціміразева, 46а, Ynot.

12 лістапада, 13.00-15.00. Сумесна з «MakeOut» у Мінску пройдзе ўводны сэмінар па “Глыбінным антыфашызме”. Анкету запаўняць тут.

13 лістапада, 18.00. Сумесна з «MakeOut» у Мінску пройдзе паказ і абмеркаванне тэматычнага фільма.

Важна! Для ўдзелу ў семінарах неабходна запоўніць анкету ўдзельніка, пасля чаго арганізатары паведамяць пра месца правядзення мерапрыемства.

unnamed

Арганізатары:

Моладзевая Праваабарончая група-Беларусь сумесна з:

– MAKEOUT – праэкт пра гендар, сэксуальнасць і асаблівасці іх праяваў у Беларусі;

– “Праўныя Дарэктары” – асветніцка-адукацыйная ініцыятыва па правах чалавека, антырасізме, антытаталітарызме і антымілітарызме;

– “BarankiPunx” – інцыятыва маладых панкаў, якая працуе ў Баранавічах з тэмамі супрацьстаяння дыскрымінацыі;

– інтэрактыўныя праекты Дома-музея Ганны Франк па правах чалавека і гістарычнай памяці (Нідэрланды)

традыцыйна далучаюцца да Агульнаеўрапейскага Тыдня асветніцкіх дзеянняў супраць фашызму і антысемітызму, які ініцыяваны і праводзіцца пры падтрымцы Еўрапейскага аб’яднання супраць нацыяналізму, расізму, фашызму і ў падтрымку мігрантаў і бежанцаў United.