“Нёман” закінуў “Дынама-Маладзечна” шэсць безадказных шайб

Пераможная серыя ў чэмпіянаце Беларусі для “Нёмана” працягваецца. У родных сценах 29 кастрычніка гродзенскія хакеісты не пакінулі шанцаў “Дынама-Маладзечна”. Каманда Дзмітрыя Краўчанкі атрымала ў Гродне шэсць безадказных шайб.

Нягледзячы на шчыльны графік гульняў, “Нёман” выглядаў вельмі свежа на фоне “Дынама”.

З першых хвілін гаспадары пляцоўкі кінуліся ў бой і толькі дзякуючы вопытным дзеянням галкіпера “Дынама” Яна Шелепнева лiк пасля першага перыяду быў 1:0. Адзіную  шайбу забіў Дарафееў.

Усё, што не здолеў “Нёман” зрабіць у першай дваццаціхвiлiцы, зрабіў у другой. Праз 9 секунд пасля свістка аб пачатку перыяду, гродзенцы падвойваюць перавагу з дапамогай Жыдкіх. Праз тры хвіліны Пасют забіў трэцюю шайбу. Таксама па шайбе ў другім перыядзе вызначыліся Шырокаў і Дарафееў.

У трэцім перыядзе “Нёман” працягваў дамінаваць, і здолеў закінуць толькі адну шайбу. Зрабіла гэта гродзенская каманда ў меншасці, дакладным кідком адзначыўся Безайс.

Нёман” – “Дынама-Маладзечна” 6:0 (1:0, 4:0, 1:0)

Галы:

03.20 1:0 – Дарафееў (Пасют, Лакканен)
20.09 2:0 – Жыдкіх
23.21 3:0 – Пасют (Дарафееў, Кіслы)
25.54 4:0 – Шырокаў (Марчанка, Лісічкін, – бол.)
38.32 5:0 – Дарафееў (Лаканен, – бол.)
51.42 6:0 – Безайс (Дарафееў, Пасют, – мен.)

Пасля перамогі над “Дынама” ў турнірнай табліцы “Нёман” працягнуў дзяліць другi і трэцi радок з “Юнацтвам”, у каманд па 39 ачкоў. На першым месцы ідзе “Гомель”, у якога на адно ачко больш.

Далей у чэмпіянаце надыходзіць міжнародная паўза. Адновіцца турнір толькі 10 лістапада, калi ў Гродне “Нёман” будзе прымаць “Брэст”.

Калі вы знайшлі ў тэксце памылку або абдрукоўку, калі ласка, паведаміце нам, выбраўшы адпаведны фрагмент і націснуўшы клавішы Ctrl+Enter.

Каментары

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: