Выстава «Відавочнае і неверагоднае: аптычныя эфекты» адкрыецца ў сераду, 2 лістапада, у 11.00 у гандлёвым цэнтры OldCity. На ёй будуць прадстаўлены 30 інтэрактыўных экспанатаў, якія прадэманструюць уласцівасці святла і іншыя незвычайныя аптычныя з’явы, выкарыстоўваючы павелічальнае шкло, перамяшчальныя люстэркі і многае іншае! 

Экспанаты можна будзе не толькі бачыць, але і кранаць: амаль усё, што будзе на выставе, будуецца на ўзаемадзеянні з чалавекам. Наведвальнікі змогуць атрымаць незвычайныя ўражанні, даведацца, як працуе святло, з чаго складаецца вобраз, як ствараюцца аптычныя ілюзіі, а таксама пагуляць з ценямі і колерам, стварыць аўтапартрэт незвычайнага колеру, разгадаць галаваломкі і шмат чаго яшчэ.

csm_3x2_strefa_swiatla_01_25ea9487b2

Выстава будзе працаваць у ГЦ OldCity па вул.Дубко, 17 да 3 снежня.

Пн-чц, нд – 10.00-21.00

Пт-сб – 10.30 – 21.30

Кантактны тэлефон: (+ 375 29) 620-32-20