Хакеісты гродзенскага «Нёмана» атрымалі чарговую буйную перамогу ў чэмпіянаце Беларусі. На гэты раз чырвона-чорныя 22 кастрычнiка разграмiлi ў Наваполацку мясцовы «Хімік».

Гродзенцы перайгралі свайго суперніка па ўсіх напрамках. Гаспадары за ўвесь матч здолелі стварыць толькі 7 кідкоў па варотах «Нёмана». А каманда Сяргея Пушкова у сваю чаргу за тры перыяды нанесла па варотах «Хіміка» 48 кідкоў. Такая актыўнасць прынесла ім 5 шайб.

«Хімік-СКА» — «Нёман» 0:5 (0:3, 0:2, 0:0)

Галы:
05.05 0:1 — А.Маляўка (С.Маляўка, Бадун)
12.25 0:2 — Шырокаў (Марчанка, Жыдкіх,-бол.)
13.03 0:3 — Кіслы (Лаканен, Пасют)
33.04 0:4 — Дадонаў (Баярчук, Бадун)
37.57 0:5 — Мянцюк (Сцяпанаў, Безайс)

Пасля матчу галоўны трэнер «Нёман» Сяргей Пушкоў, падзякаваў сваю камандзе за старанні.

«Задаволены, што дамагліся перамогі, не проста адыграўшы чарговы матч, а выканаўшы тое, пра што гаварылася перад гульнёй. Нядрэнна згулялі ў атацы, былі добрыя выхады. На дадзены момант „Хімік-СКА“ каманда не ранейшага ўзроўню, але відаць, што хлопцы імкнуцца, працуюць, нягледзячы ні на што, а гэта галоўнае. Думаю, што ўсё наладзіцца».

Пасля перамогі над «Хімікам» «Нёман» працягнуў дзяліць з «Юнацтвам» другі радок у турнірнай табліцы. У каманд па 33 ачкі ў актыве.

Нагадаем, што ўжо 25-га кастрычніка ў Мінску «Нёман» правядзе найважнейшы адказны матч фіналу Кубка супраць «Юнацтва». На гэты матч плануецца вялікі выезд групы падтрымкі «Нёмана». Каб больш даведацца пра выезд, глядзіце тут.