Навіны

Фінал Кубка Салея: «Нёман» і «Юнацтва» паказалі ў Гродне захапляльны трылер

Першы матч фіналу Кубка Салея паміж «Нёманам» і «Юнацтвам» завяршыўся на карысць мінскай каманды. У Гродне 18 кастрычнiка супернікі прадэманстравалі моцную і атакуючую гульню, якая прыйшлася даспадобы аматарам хакея.

У гэты вечар паглядзець на супрацьстаянне двух самых моцных каманд краіны прыйшла цэлая арэна. Падтрымка ў гаспадароў на працягу матчу не сціхала.

Ужо з першых хвілін дружына Сяргея Пушкова кінулася ў бой. Добры старт прынёс гарадзенцам і хуткую шайбу, якую закінуў Дадонаў. Госці здолелі адыграцца на 12-й хвіліне, вызначыўся Каракулька.

Старт другога перыяду нагадаў многiм першы — гродзенцам ізноў атрымалася закінуць хуткую шайбу. На гэты раз чырвона-чорныя вызначыліся ў большасцi. Шайбу закінуў Маркоўскі. Але не доўга радаваліся гаспадары: праз 34 секунды Туркін выраўноўвае лiк. А на самай апошняй хвіліне другога перыяду госці здолелі наогул выйсці наперад — дапамог сваёй камандзе Міхноў.

Старт трэцяга перыяду ізноў быў за «Нёманам». На 16-й секундзе, пасля свістка, Лісічкін зарабіў булiт і сам узяўся яго выконваць. Але брамніка «Юнацтва» нападніку абыграць не атрымалася.

«Не забіваеш ты — забіваюць табе» — праз дзве хвіліны пасля булiта госці забіваюць чарговую шайбу і робяць лiк 4:2 на сваю карысць. Здавалася б, «Нёман» не зможа адыграцца, але трыбуны дапамаглі камандзе знайсці сілы. На 50-й хвіліне вызначыўся Баярчук, а на 52-й Сяргей Маляўка.

Усе чакалі, што «Нёман» дацісне «Юнацтва», але за дзве хвіліны да канца матчу Рэмезаў парушыў правiлы і пакінуў «Нёман» у меншасці. «Юнацтва» не згубіла свой шанец і забіла вырашальную шайбу ў матчы. Аўтарам пераможнай шайбы стаў Развадоўскі.

«Нёман» — «Юнацтва» 4:5 (1:1, 1:2, 2:2)

Галы:
02.10, 1:0 — Дадонаў (Безайс)
11.14, 1:1 — Каракулька (Кагалёў, Корса)
22.20, 2:1 — Маркоўскі (Пасют, Лаканен,-бол.)
22.54, 2:2 — Туркін (Мялешка, Яфіменка)
39.01, 2:3 — Міхно (Развадоўскі, Корса, -бол.)
42.02, 2:4 — Елісеенка (Нiнiмякi)
50.02, 3:4 — Баярчук (С.Маляўка, А.Маляўка)
52.15, 4:4 — С.Маляўка (А.Маляўка, Баярчук)
58.12, 4:5 — Развадоўскі (Прэтнар, Кагалёў,-бол.)

На гэтым фінал не сканчаецца: праз тыдзень, 25 кастрычніка, каманды сустрэнуцца ў матчы ў Мiнcку. Менавіта ў сталіцы і вырашыцца лёс Кубка Салея.

Падзяліцца
Меткі: спорт

Апошнія запісы

У цэнтры Гродна адкрылася пяльменная — у назве ёсць адсылка на легендарнае кафэ, якое любілі гродзенцы

"Пяльменная 1961" пачала працу на Савецкай, 23 у суботу, 22 лютага. Установа адкрылася на тым…

23 лютага 2025

«Пекла на зямлі». Гродзенка падзялілася, як працуе кадастравае агенцтва падчас рамонту

Шматгадзінныя чэргі, перфаратар і два акенца на рэгістрацыю. Дзяўчына схадзіла ў Гродзенскае агенцтва па дзяржаўнай…

21 лютага 2025

У конкурсе «Гродна Азот» да Дня роднай мовы паўдзельнічалі два пенсіянеры і ідэолаг

Прадпрыемства "Гродна Азот" 12 лютага ў Telegram-канале анансавала конкурс да Дня роднай мовы. Да самога…

21 лютага 2025

У Польшчы закрылі справу аб давядзенні беларускага экс-палітвязня да самагубства

Палітзняволены з Гродна Кірыл Кетурка скончыў жыццё самагубствам у Цэнтры ўтрымання пад вартай у Варшаве-Служэўцы…

21 лютага 2025

Дырэктара прадпрыемства з Ваўкавыскага раёна судзяць за разгалашэнне службовай таямніцы

Былому сенатару і дырэктару «Краснасельскбудматэрыялы» Уладзіміру Кісялёву пагражае да трох гадоў калоніі за разгалашэнне службовай…

21 лютага 2025

Сыркі «Малочнага Міру» не спадабаліся МАРГ — там знайшлі прапаганду нацызму

"Малочны Мір" абавязалі змяніць назву для серыі глазураваных сыркоў. Пасля чыёсьці скаргі ў Міністэрства антыманапольнага…

21 лютага 2025