Вечар яўрэйскай музыкі ў Вялікай харальная сінагозе прайшоў 13 кастрычніка. У Гродна прыехалі заслужаныя салісты Вялікага тэатра оперы і балета Беларусі Алена Сало і Ілля Пеўзнер.

Паслухаць выступ артыстаў прыйшло больш за 300 чалавек і ў малітоўным доме ўсім месцаў не хапіла, многім давялося стаяць. Артысты выконвалі папулярныя творы сусветнай класікі і творы з рэпертуару Эдзіт Пiаф і Леаніда Уцёсава.

«Праект супрацоўніцтва, які задумала Гродзенская капэла з Вялікім тэатрам оперы і балета ажыццявіўся менавіта ў зале нашай сінагогі. Для нас гэта вельмі значная падзея, бо не кожны дзень зоркі такой велічыні выступаюць у Гродне, а тым больш у сінагозе. Вечар, які яны ў нас паставілі, лічыцца эксклюзіўным. Нам прыемна, што мерапрыемства пачынаў наш рабін Іцхак Кофман, які трубіў у шофар», — адзначыў старшыня іудзейскай рэлігійнай абшчыны Гродна Барыс Квяткоўскі.

1
2