У Гродне 13 кастрычніка прайшоў чарговы тур чэмпіянату Беларусі па хакеі, дзе мясцовы «Нёман» прымаў сваіх абласных суседзяў ХК «Ліда». У напружанай барацьбе гаспадары ўсё ж здолелі абыграць гасцей з лікам 3:1.

У гульні з «Лідай» гродзенцам не ўдалося разысціся, як яны гэта рабілі ў папярэдніх матчах. Супернік да гульні старанна падрыхтаваўся.

У першым перыядзе «Нёман» здолеў закінуць адну шаайбу, аўтарам яе стаў Арцём Кіслы.

Калі ў першым перыядзе гродзенцам удавалася шмат на пляцоўцы, то ў другім госці не дазвалялі гаспадарам рабіць такога. У самым пачатку перыяду Максім Шырокаў забіў хуткі гол, але «Лiда» адказала праз 4 хвіліны — вызначыўся Аляксандр Захаранка. Астатнi час другой дваццаціхвілінкі прайшоў ва ўпартай барацьбе і практычна без кідкоў.

У трэцім перыядзе гродзенцы цалкам завалодалі ініцыятывай і толькі ў канцоўцы здолелі даціснуць свайго суперніка. Кропку ў матчы паставіў Сяргей Дарафееў.

«Нёман» — «Ліда» 3:1 (1:0, 1:1, 1:0)

Галы:

07.10 1:0 — Кіслы (Коршунаў)
20.43 2:0 — Шырокаў (Лісічкін, Марчанка)
24.36 2:1 — Захаранка (Валько, Арлюк)
57.14 3:1 — Дарафееў (Лаканен, Маркоўскі,-бол.)

Пасля перамогі над «Лідай» гродзенцы здолелі падняцца на радок вышэй у турнірнай табліцы. І зараз каманда Сяргея Пушкова з 24 ачкамі ў актыве займае 4-е месца.

Праз два дні, 15 кастрычніка, «Нёман» зноў сустрэнецца з «Лідай», толькі матч пройдзе для гродзенцаў на выездзе.

1
2
4
5
6
7
8