Пажар у доме па вуліцы Кальцавой здарыўся ўвечары 8 кастрычніка. Выратавальнікам патэлефанавала жанчына і паведаміла, што ўсярэдзіне, хутчэй за ўсё, можа знаходзіцца яе брат-пенсіянер.

Як паведамляе прэс-служба МНС, прыбыўшыя да месца супрацоўнікі выявілі шчыльнае задымленне адной з кватэр трохкватэрнага драўлянага дома. Калі яны ўвайшлі, то на падлозе ў пярэднім пакоі выявілі труп гаспадара са слядамі апёкаў. Не выключана, што мужчына спрабаваў выбрацца, але не здолеў.

Вядома, што загінулы пражываў адзін, са слоў сваякоў, нярэдка злоўжываў алкаголем. За некалькі дзён да трагедыі ён як раз атрымаў пенсію.

Верагодней за ўсё, неасцярожнае курэнне гаспадара кватэры і прывяло да пажару са смяротным зыходам.

А ўвечары 9 кастрычніка ў Гродне на вуліцы Урублеўскага супрацоўнікі МНС выратавалі двух мужчын, якія спалі ў задымленай кватэры.

3

Суседка заўважыла дым і паведаміла пра здарэнне па нумары 101. Праз пяць хвілін выратавальнікі ў ізалявальных працівагазах уваходзілі ў палаючую кватэру. У жылым пакоі на ложку яны выявілі двух мужчын, на адным з іх ужо тлела адзенне. Ратавальнікі вывелі іх на свежае паветра і адразу пачалі тушыць памяшканне.

Кватэра належыць 39-гадоваму прадпрымальніку, якi пражывае адзін. Са слоў суседзяў характарызуецца станоўча. Як распавёў гаспадар, напярэдадні здарэння да яго зайшоў знаёмы i яны выпілі і ляглі спаць.

Верагодней за ўсё, да ўзгарання прывяло неасцярожнае курэнне госця.