Першыя заняткі восеньскага сезону «Мовы Нанова» ў Гродне пройдуць 10 кастрычніка. Госцем стане гродзенскі музыка, фронтмэн гурта Dzieciuki Алесь Дзянісаў.

Сустрэча будзе прысвечаная тэме «Мая беларускасць». Якімі шляхамі людзі прыходзяць да беларускасці? Ці дастаткова мець беларускі пашпарт, каб называць сябе беларусам? Што ўвогуле значыць «быць беларусам»? Адказы на гэтыя пытанні паспрабуюць знайсці на занятках Мовы Нанова Гародня 10 кастрычніка (панядзелак) а 19.00 па вул. Будзённага, 48а-63.

Курсы цалкам бясплатныя, папярэдняга запісу не трэба.

Сачыць за навінамі можна ў суполках на Facebook і VKontakte.

Курсы Мова Нанова — адукацыйна-забаўляльны праект, скіраваны на вывучэнне беларускай мовы, традыцый і культуры. У Гродне існуюць з сакавіка 2014 года. Заняткі праходзяць у нязмушанай атмасферы і складаюцца з некалькіх блокаў: слоўнік, граматыка, інтэрактыў, выступ госця. Стаць наведнікам можа любы ахвотны.