Два супрацоўнікі паліцыі з Сакулкі падазраюцца ў кантрабандзе цыгарэт. Іх ужо звольнілі з працы, а хутка будуць судзіць. Былыя (ужо) паліцэйскія спрабавалі перавезці 1,4 тыс пачак беларускіх цыгарэт праз пункт пропуску ў Кузніцы, інфармуе Kurier poranny.

Супрацоўнікі дарожнай паліцыі ехалі з Беларусі ў Польшчу на дзвюх машынах 11 мая. Адзін перавозіў 662 пачкі цыгарэт, іншы — 760 пачак. За гэта ім пагражае штраф або пазбаўленне волі.

Адразу пасля інцыдэнту іх звольнілі са службы. Зараз Акруговая пракуратура ў Беластоку вырашае, хто будзе весці справу.

Штотыдзень падляшскія мытнікі выяўляюць каля 150 выпадкаў кантрабанды.