Гродзенская удзельніца шоў «Горад» Лена Майсюк у чацвер 4 мая, распавядала і паказвала на Вiшняўцы, чаму ў Гродне патрэбныя спецыялізаваныя пляцоўкі для выгула сабак. Падтрымаць актывістку прыйшлі кінолагі, сабакаводы і неабыякавыя гараджане.

На сённяшні дзень у Гродне ёсць толькі адна абгароджаная пляцоўка для выгула сабак, яна знаходзіцца на вуліцы Болдзіна. Напрыклад, у Мінску падобных пляцовак больш за 50.

[irp posts="15 905″ name="У другім сезоне шоў «Горад» будуць удзельнічаць гродзенка Лена Майсюк і лідчанін Саша Аўдзевіч"]

«Мы збіраліся для таго, каб падумаць якая у Гродне можа быць тыпавая пляцоўка для выгула сабак. Мы размаўлялі з кінолагамі, з людзьмі, якія трымаюць дома сабак і навічкамі ў тым ліку. Вырашалі, якiя могуць быць пляцоўкi, і чаму яны неабходныя ў нашым горадзе, — распавядае Лена. — Прыйшлі да высновы, што на самой справе ў Гродне няма месца, дзе можна выгуляць сабаку без ланцужка. Адмысловыя пляцоўкi для горада — гэта важна, бо ў нас афіцыйна зарэгістраваны каля 3 тысяч сабак, а многія і не рэгіструюць. Наогул сабак больш і ім патрэбны нейкі адмысловы асобны выгул. Для гэта мы і стараемся. Паспрабуем яшчэ ў які-небудзь дзень расказаць і паказаць гродзенцам аб сваім праекце пляцоўкі для сабак».

[irp posts="21 244″ name="Ці патрэбны гораду актывісты і наколькі яны аптымісты, разважалі на тэлешоў сябры Hrodna.life"]

Гарадскія ўлады разумеюць, што пляцоўкі трэба рабіць, але ў дадзены момант уся загвостка з ўзгадненнямі, бо гэта навінка для горада.

Лена са сваім праектам удзельнічае ў праекце шоў «Горад», а таксама збірае сродкі на талака. Гродзенка лічыць, што праект будзе карысны не толькi сабакаводам, але і іншым людзей — яны будуць сябе адчуваць у бяспецы.

У Гродне на Вiшняўцы ўдзельніца шоў "Горад" распавяла аб спецыялізаванай пляцоўцы для выгула сабак
Падчас здымак шоу «Горад» у Гродне
Жыхарка Вiшняўца Юлія, адзначае, што гораду патрэбныя абавязкова пляцоўкі для выгулу сабак, бо гэта засцеражэ людзей ад жывёл.

«У горадзе павінны быць асобныя месцы, дзе можна займацца з сабакам. А не так, як атрымліваецца зараз: гаспадары адпускаюць сваіх жывёл і яны могуць у любы момант кінуцца на людзей, якія міма праходзяць. Са мной не раз такое было. А калі будзе асобнае месца, то я толькі за, бо там будзе абгароджаная і бяспечная тэрыторыя».

Гаспадары сабак таксама падтрымліваюць ідэю пляцовак у Гродне, бо там з жывёламі можна будзе займацца. У Віялеты дзве сабакі і яна пакуль выгульвае сваіх гадаванцаў на адкрытай тэрыторыі і павінна сыходзіць ад людзей.

«Спецыяльныя пляцоўкі для выгулу сабак патрэбныя абавязкова. Асабіста я не магу сваіх сабак выгульваць на ланцугу. Маім жывёлам трэба абавязкова пагуляць. Трэба закрытая прастора, дзе можна сабак і адпусціць, і чамусьцi навучыць. Таксама пляцоўка вырашыць праблему уборкі за жывёламі. Узяць нават Мінск, там 53 пляцоўкі для выгулу жывёл, а ў нас толькi 1 і не ў вельмі добрым стане».

На сустрэчы Лены з зацікаўленымi людзьмі прыйшоў і жыхар Вiшняўца Сяргей, які і ўхваляе пляцоўкі для сабак, але ў той жа час выступае за іх абмежаванне ў межах горада.

У Гродне на Вiшняўцы ўдзельніца шоў "Горад" распавяла аб спецыялізаванай пляцоўцы для выгула сабак
Лена і Сяргей абмяркоўваюць перспектывы пляцоўкі
«Пляцоўкi гэта вядома добра, але трэба падбіраць для іх адмысловыя месцы. Я за тое, каб такія пытанні выносілі на грамадскае абмеркаванне, каб усе нюансы былі распісаны. Каб потым не было ў будучыні, што выйдзе які-небудзь вар’ят з стрэльбай і застрэліць сабаку толькі з-за таго, што яна гучна лаяла ў яго двары. Так што да гэтага пытання трэба падыходзіць вельмі прадумана».