Тэлерадыёкампанія «Гродна» (канал «Беларусь 4») выклала на YouTube 11-хвілінны матэрыял пра сакавіцкія акцыі недармаедаў і іх арганізатараў. У сюжэце раскрываюцца моманты асабістага жыцця Вадзіма Саранчукова, Сяргея Верамеенкі, Вадзіма Левана, Дзмітрыя Бандарчука і іншых мясцовых дэмакратычных актывістаў. Іх выстаўляюць у вобразах амаральных і хлуслівых парушальнікаў закону, якія клапоцяцца толькі пра сябе. Некаторыя здымкі паказваюць, што за асабістым жыццём актывістаў таемна сочаць.

Таксама прапагандысты выкарысталі фрагменты стрымаў «Тут.бай» і перадач «Б****т», а таксама фота «Тут.бай» з абрэзанымі лагатыпамі. Аўтарства выкарыстаных матэрыялаў нідзе не пазначана.

Аўтар сюжэта аказаўся сціплым — пра яго інфармацыі наогул няма.

www.youtube.com/watch?v=oeMz4jPIx10