Калекцыі старых марак, банкнот, салдацікаў і ракавінак можна ўбачыць у краме «Багач» на вуліцы Савецкай. Там цяпер будуць выстаўляць свае каштоўнасці гродзенскія калекцыянеры.
[the_ad id="16 085"]
На першую выставу прадставілі свае калекцыі: Андрэй Мялешка — маркі першай сусветнай вайны і ранніх пасляваенных гадоў, Аляксандр Якімовіч — банкноты на Гродзеншчыне ў першай чвэрці ХХ стагоддзя, Сяргей Печарыца — нацыянальныя строі розных краін на марках, Дзмітрый Матронiчаў - марскія ракавінкі на марках і самі ракавінкі, Аляксандр Рабкоў - алавяныя салдацікі, Сяргей Стральчонак — калекцыя міліцэйскіх знакаў.
[irp posts="10 297″ name="Гродзенскія калекцыянеры будуць выстаўляць свае зборы ў краме «Багач» на Савецкай"]
Выстаўляць прыватныя калекцыі ў краме «Багач» прапанавала абласное і гарадское кіраўніцтва. Горад аплаціў выраб выставачных стэндаў, а крама для гэтай мэты набыла тры шкляныя шафы.