Музейны пакой, прысвечаны рукатворным лялькам, адкрыецца 22 снежня ў бібліятэцы № 3. Да наваселля майстрыхі сабралі ў экпазіцыі некалькі дзясяткаў лялек. Палімерная гліна, грунтаваны тэкстыль, тканіна, салома — натхненне можа ператварыць любы матэрыял у ляльку, а «сур'ёзную» бібліятэку ў «бібліятэку сямейнага тыпу». Пакуль выстава рыхтуецца да адкрыцця, Hrodna.life запытаўся ў майстрых і бібліятэкараў пра таямніцы лялечных душ і творчасць у асяроддзі кніг.

«Гарадзенскія лялькі» нарадзіліся ў бібліятэцы

“Мужчыны збіраюцца ў гаражах, а мы – у бібліятэцы”. Як “гуляючы ў лялькі” стварыць клуб, выставу і музей
Музейны пакой, ці «Лялечны дом» ў бібліятэцы № 3
Бібліятэку на вуліцы Лізы Чайкінай не выпадкова абралі месцам для лялечнага музея. Менавіта тут тры гады таму нарадзіўся клуб «Гарадзенскія лялькі». Жанчыны сабраліся ў бібліятэцы на «лялечны» навучальны курс, а пасля не захацелі раставацца. Ад таго часу лялькі ў бібліятэцы сталі звычайнай справай.

«Калі дзеці бачаць лялек у бібліятэцы, то заўжды пра іх распытваюць. Можна распавесці пра герояў казак, пра кніжкі і іх аўтараў. Бонусам за ўвагу звычайна бывае просьба: «А можна мне ўзяць такую кніжку? А можна ў бібліятэку запісацца?»

— расказвае бібліятэкарка Іна Сотнікава.

«Бібліятэка сямейнага тыпу»

Такія чытачы потым прыводзяць за сабой бацькоў і бабуль з дзядулямі, удзельнічаюць у іншых мерапрыемствах бібліятэкі. «Фармальна наша бібліятэка для дарослых, але працуючы лялькамі і з дзецьмі, ператвараем яе ў «бібліятэку сямейнага тыпу». Што да ўласных адносін з лялькамі, то па словах Іны, гэта «гісторыя пра тое, як хобі стала часткай працы».

“Мужчыны збіраюцца ў гаражах, а мы – у бібліятэцы”. Як “гуляючы ў лялькі” стварыць клуб, выставу і музей
Іна Сотнікава, кіраўнічка клуба і загадчыца бібліятэкі. З яе лёгкай рукі бібліятэка стала для лялек сапраўдным домам
Зараз у бібліятэку заходзяць не толькі памяняць кніжкі. Пенсіянеры застаюцца ў чытальнай зале пагартаць часопісы, мамы з дзецьмі прыходзяць памаляваць ці паўдзельнічаць у майстар-класах ды іншых імпрэзах. Лялечны музейны пакой дасць яшчэ адну нагоду наведаць бібліятэку. Пра кожную ляльку, што тут прадстаўлена, можна распавесці цэлую гісторыю.

Лялькі з душой і характарам

Калядную кампазіцыю з Іосіфам, Марыяй і немаўляткам рабілі разам дзве лялечніцы — Святлана Янчылік і Алена Шылко.

“Мужчыны збіраюцца ў гаражах, а мы – у бібліятэцы”. Як “гуляючы ў лялькі” стварыць клуб, выставу і музей
Калядная кампазіцыя Алены шылко і святланы Янчылік
«Гэта свята для мяне вельмі важнае. Ствараючы вобраз Іосіфа хацела выказаць уласныя эмоцыі і сваё адчуванне Бога, што маю ў сэрцы», — расказала Святлана. Другая яе лялька — «Аватар» — зусім іншая паводле характару. Стваралася яна пад уражаннем ад фільма — захацелася перадаць экспрэсію і рухомасць касмічных істот.
“Мужчыны збіраюцца ў гаражах, а мы – у бібліятэцы”. Як “гуляючы ў лялькі” стварыць клуб, выставу і музей
«Аватар» Святланы Янчылік

«Хочацца рабіць пазітыўных герояў, каб яны краналі сэрца, каб гледачы адгукаліся на пачуцці, укладзеныя ў працу».

Праца над імклівым аватарам заняла амаль тры месяцы.

Дарослая «гульня ў лялькі», мяркуе Святлана, дае магчымасць рэалізаваць усе свае мастацкія навыкі і засвоеныя тэхнікі. Дэкупаж, шытво, бісер, лепка ці роспіс — у лялечным свеце для ўсяго знойдзецца прымяненне. «Лялька ўвасабляе ўсе ўменні майстра».

Але не заўжды ўсё залежыць ад чалавека, раскрывае яшчэ адну «лялечную» таямніцу майстарка Алена Шылко. Ёсць лялькі з храктарам, каторыя «не даюцца» і бывае, «даспяваюць» месяцамі.

“Мужчыны збіраюцца ў гаражах, а мы – у бібліятэцы”. Як “гуляючы ў лялькі” стварыць клуб, выставу і музей
Кот Базіліа ў выкананні акцёра Ралана Быкава. лялька аўтарства Алены Шылко
«Калі задумала зрабіць Ката Базіліа, якога ў фільме пра Залаты ключык іграў Ралан Быкаў, вырашыла пераглядзець фільм, каб узгадаць рысы твару і характэрныя рухі. Выйшла ў сеціва і адразу пабачыла навіну, што ў той дзень быў юбілей акцёра, 70 год ад нараджэння. І вось за гэты адзін вечар лялька зляпілася. Напэўна, ён сам дапамагаў. А вось з Лісой Алісай, каторую іграла Алена Санаева, нічога не атрымалася. Некалькі разоў спрабавала — «не ідзе».
“Мужчыны збіраюцца ў гаражах, а мы – у бібліятэцы”. Як “гуляючы ў лялькі” стварыць клуб, выставу і музей
«Восень», Алена Шылко

Лялечнае наваселле

«Некалі мы і марыць не маглі, што ў „Гарадзенскіх лялек“ будзе ўласны, хоць і невялікі, музей. Напачатку ж не было для іх нават паліц», — узгадвае Іна Сотнікава. Аде калі робіш нешта з душой, то і вынік, і развіццё абавязкова будуць, упэўнены «апантаныя лялечніцы».

«Ведаеце, мужчыны так у гаражах збіраюцца, а мы ў бібліятэцы з лялькамі, — параўноўвае Алена Шылко. — Без клуба ўжо цяжкавата было б».

“Мужчыны збіраюцца ў гаражах, а мы – у бібліятэцы”. Як “гуляючы ў лялькі” стварыць клуб, выставу і музей


Адкрыццё «Лялечнага дому» адбудзеца 22 снежня ў 16.00 па адрасе вул. Лізы Чайкінай, 49.

Яшчэ адна «карнавальная» выстава з удзелам «Гарадзенскіх лялек» пачне працаваць з 21 снежня ў Музеі гісторыі Гарадніцы.