Прэзентацыя музейнага праекта «Лялечны дом»

Прэзентацыя музейнага праекта «Лялечны дом»

Музейны пакой з экспазіцыяй лялек ручной працы адкрыецца ў Гродне 22 снежня ў гарадской бібліятэцы № 3.
У аснове праекта – работы удзельніц клуба “Гродзенская лялька”, які дзейнічае ў гарадской бібліятэцы № 3 ад 2014 года. На адкрыцці можна будзе ўбачыць працы калекцыянераў-аматараў. Адзін са стэлажоў музея будзе прысвечаны народнай ляльцы.
Музейная пакой «Лялечны дом» адкрыецца 22 снежня ў 16.00 у гарадской бібліятэцы № 3 па адрасе: вуліца Л. Чайкінай, 49 і будзе працаваць штодня, акрамя нядзелі з 10.00 да 20.00, у суботу – да 19.00. Магчымы папярэдні запіс для наведвання арганізаваных груп. Уваход вольны.
Дадатковая інфармацыя па тэл. бібліятэкі – 53-17-65, Сотнікава Іна

Дата

Час

16:00

Лэйблы

Прэзентацыя

Месцазнаходжанне

Бібліятэка-філіял №3
вул. Лізы Чайкінай, 49