Дадаць навіну
Нядзеля, 25 лютага 2018, 15:54

Гродзенскія калекцыянеры будуць выстаўляць свае зборы ў краме «Багач» на Савецкай

Злёт калекцыянераў, куды прыехалі як гродзенцы, так і госці з іншых гарадоў Беларусі, прайшоў у Палацы Тэкстыльшчыкаў у нядзелю 29 студзеня.

Раней гарадскія ўлады анансавалі дазвол на штоквартальны вулічны кірмаш староццяў - блышыны рынак — у скверы за палацам. Апроч таго, на просьбу клуба калекцыянераў «Скарабей», горад прапанаваў выстаўляць свае калекцыі ў краме «Багач» на вуліцы Савецкай. Там, акрамя выставачных плошчаў, будуць нададзеныя спецыяльныя вітрыны для экспанатаў: як плоскіх, так і аб’ёмных.

Там калекцыянеры, якіх па звестках кіраўніцтва клуба ў горадзе больш за 100, будуць мець мажлівасць прадставіць сваё хобі гродзенцам і гасцям горада больш стала — мяркуецца, калекцыі будуць змяняцца раз на 2−3 тыдні.

Адмысловая выстава гродзенскіх калекцыянераў для спецыяльнай абласной камісіі прайшла 25 студзеня ў Доме культуры. Камісія пацвердзіла клубу статус народнага самадзейнага калектыва.
Адмысловая выстава гродзенскіх калекцыянераў для спецыяльнай абласной камісіі прайшла 25 студзеня ў Доме культуры. Камісія пацвердзіла клубу статус народнага самадзейнага калектыва.

Штонядзельная сустрэча клуба калекцыянераў "Скарабей"
Штонядзельная сустрэча клуба калекцыянераў «Скарабей»

Калі вы знайшлі ў тэксце памылку або абдрукоўку, калі ласка, паведаміце нам, выбраўшы адпаведны фрагмент і націснуўшы клавішы Ctrl+Enter.

comments powered by HyperComments

Раім пачытаць

Каментары

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: