Блышыны рынак збіраюцца арганізаваць у цэнтры Гродна, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Гродзенскім гарвыканкаме.

«У Гродне нямала людзей, якія захапляюцца калекцыянаваннем, многія валодаюць цікавымі зборамі, якімі гатовы падзяліцца з жыхарамі горада. Таму вырашана вылучыць адзінае месца, дзе гродзенскія калекцыянеры змогуць пастаянна ладзіць выставы і дэманстрацыі, а таксама выстаўляць на продаж вырабы са сваіх збораў, антыкварыят «, — паведаміла намеснік старшыні Гродзенскага гарвыканкама Зоя Кулеша.

[irp posts="9111″ name="Клуб калекцыянераў вярнуўся ў цэнтр горада і плануе ладзіць кірмашы на Замкавай"]

Папярэдне ў якасці такой універсальнай пляцоўкі для калекцыянераў абраны Палац культуры тэкстыльшчыкаў на плошчы Савецкай, дзе мяркуецца развіваць і прапагандаваць калекцыянаванне. У цёплы час года ў скверы каля ДК хочуць праводзіць гандаль па прынцыпе блышыных рынкаў, якія ёсць у многіх еўрапейскіх гарадах. З іншага боку з’явяцца таксама гандлёвыя рады рамеснікаў.

«Палац культуры і тэрыторыя вакол яго знаходзіцца ў цэнтры пешаходных турыстычных маршрутаў па гістарычным Гродна. Такім чынам, пазнаёміцца з калекцыямі гродзенцаў і вырабамі народных майстроў змогуць шматлікія турысты», — патлумачыла намеснік старшыні гарвыканкама.