Гродзенка Аксана Коўш, якая танцуе на пiлоне, заняла другое месца на міжнародным фестывалі танцаў «Exotic generation». Яна выступіла з нумарам «Касманаўт», а так супала, што спаборніцтвы праходзілі напярэдадні 80-годдзя першай жанчыны-касманаўта Валянціны Церашковай.

«Спачатку я планавала выступаць з іншай музыкай і з іншым вобразам, але незадоўга да конкурсу я пачула незвычайны трэк і адразу прыйшоў у галаву вобраз касцюма. Я яго намалявала і аддала эскіз швачкам. Ужо на спаборніцтвах у Маскве стала вядома, што мой выступ супаў з юбілеем Валянціны Церашковай», — распавяла танцорка.

Незвычайную задумку і цікавую харэаграфію члены журы ацанілі і аддалі гродзенцы другое месца ў катэгорыі oldschool.