Каля восьмай гадзіны раніцы 8 сакавіка жыхары вуліцы Крамко заўважылі, як у лясным масіве каля іх раёна збіраецца міліцыя. Як высветлілася пазней, там знайшлі труп мужчыны.

У рэдакцыю Hrodna.life пра гэта паведамілі жыхары вуліцы Крамко.

«Мы з сябрамі падышлі да міліцыі і спыталі, што адбываецца. Адзін з супрацоўнікаў сказаў, што знайшлі труп. А што менавіта там адбылося, каго забілі, мы так і не даведаліся», — распавёў адзін з відавочцаў.

Другой відавочца паведамляе, што труп першым знайшла жанчына, якая раніцай выгульвала сабаку. Яна казала, што гэта быў мужчына з разбітай галавой.

У міліцыі расказалі, што на вуліцы Крамко было знойдзена цела мужчыны 34-х гадоў. Згодна з экспертызай, смерць чалавека наступіла пасля алкагольнага атручвання.