Сабакі змогуць чакаць на сваіх гаспадароў, што робяць закупы ў гандлёвым цэнтры Auchan на вуліцы Гэтаманьскай у Беластоку, у камфортных будках, дзе будуць міскі з вадой. Гэта толькі адна з навінак, якую можна будзе пабачыць, калі адкрыюцца новыя плошчы — цэнтр пашырыцца на 6000 кв.м. Адкрыццё запланавана на канец сакавіка, піша poranny.pl.

У новай частцы адкрыецца амаль 60 крамаў, сярод іх H&M, Toys’R’Us, Martes Sport, Komfort, English Home і іншыя. Паўсталі таксама дзве дзіцячыя пляцоўкі - усярэдзіне і звонку, а таксама дзіцячы пакой. Для сем’яў з дзецьмі падрыхтаваныя парковачныя месцы большага памеру.

На час пакупак тут можна будзе пакінуць сабаку — для яго будзе падрыхтавана ўласная будка з міскай вады.

З’явіцца пляцоўка для каворкінгу і мультымедыйны куток: там можна будзе бясплатна скарыстацца інтэрнэтам, падладаваць мабільныя прылады.

Таксама пашырыцца паркоўка — цяпер там будзе 1500 месцаў, у тым ліку 37 для людзей з інваліднасцю і 12 для сем’яў з дзецьмі і цяжарных.