Поўную залу гасцей, у тым ліку мясцовых чыноўнікаў, духавенства, прадстаўнікоў творчай эліты і консульскіх супрацоўнікаў, сабраў аркестр Камернай філармоніі з польскага горада Ломжа. Канцэрт, арганізаваны Генеральным консульствам Польшчы ў Гродне і Інстытутам Польскім у Мінску, прайшоў 20 студзеня ў Новым замку.

Музыкі выканалі 24 класічныя кампазіцыі як польскіх, гэтак і агульнаеўрапейскіх кампазітараў. Пасля канцэрту музыкам падарылі прадукцыю шклозавода «Нёман», а яны ў сваю чаргу прэзентавалі гродзенскім чыноўнікам знакамітае піва «Ломжа».