Адкрыццё памятнай шыльды Чэслава Немэна на будынку Гуманітарнага каледжа было прымеркавана да прыезду ў Гродна 6 чэрвеня маршалка польскага Сената Станіслава Карчэўскага і старшыні Савета Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Міхаіла Мясніковіча.

Ініцыятарамі ўстаноўкі памятнай табліцы на будынку навучальнай установы, дзе вучыўся ў 1954−1955 гг. Чэслаў Немэн, выступілі Генеральнае консульства Польшчы ў Гродне і мясцовы гарвыканкам. Рабіў шыльду гродзенскі скульптар Уладзімір Панцялееў. На ёй, акрамя надпісаў на беларускай і польскай мовах, размешчаны бронзавы барэльеф з выявай спевака.

На адкрыццё дошкі прыехала другая жонка музыкі Малгажата Немэн.

«Чэслаў акурат вярнуўся ў Гродна ў сваё 80-годдзе. Радуе, што праз столькі часу вялікая колькасць маладых беларусаў будзе памятаць і вывучаць яго творчасць. Чэслаў дзесьці ляціць на воблаку або на самалёце [у гэты момант над Гродна пралятаў самалёт — рэд.] і махаў нам на адкрыцці. Вядома, было б лепш, калі б такую ​​табліцу павесілі значна раней, дзе-небудзь у гадах 1970-х. Але і так добра, што праз столькі часу памятаюць, што ён тут вучыўся», — распавяла Малгажата.

У Гродне ўрачыста адкрылі шыльду ў гонар музыкі Чэслава Немэна
Малгажата Немэн — злева
Выбітны польскі музыка, кампазітар і спявак Чэслаў Немэн (Чэслаў Выджыцкі) нарадзіўся ў 1939 годзе ў Гродзенскай вобласці, у вёсцы Cтарыя Васілішкі. У сярэдзіне 1950-х гг будучы музыка вучыўся ў Гродне ў педагагічным вучылішчы. У 1958-м сям’я Выджыцкіх пераехала ў Польшчу. Там Немэн стаў знакаміты.

У Гродне ўрачыста адкрылі шыльду ў гонар музыкі Чэслава Немэна
У Гродне ўрачыста адкрылі шыльду ў гонар музыкі Чэслава Немэна

У Гродне ўрачыста адкрылі шыльду ў гонар музыкі Чэслава Немэна
Уладзімір Панцялееў і Малгажата Немэн
У Гродне ўрачыста адкрылі шыльду ў гонар музыкі Чэслава Немэна
У Гродне ўрачыста адкрылі шыльду ў гонар музыкі Чэслава Немэна
У Гродне ўрачыста адкрылі шыльду ў гонар музыкі Чэслава Немэна
У Гродне ўрачыста адкрылі шыльду ў гонар музыкі Чэслава Немэна

Перадрук матэрыялаў Hrodna.life магчымая толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Кантакт info@hrodna.life