Гастрафэст у Гродне: дзе што з’есці. Спіс сэтаў

З 6 па 23 чэрвеня ў Гродне праходзіць  гастрафэст – фестываль ежы. Падчас яго гродзенцы змогуць пакаштаваць сэты ўстаноў-удзельніц па фіксаваным кошце 19 рублёў.

15 устаноў прыгатуюць сэты, якія ў поўнай меры раскрыюць іх кухню. Адно з асноўных патрабаванняў да іх – крэатыў і цікавыя, выгадныя пазіцыі, якія змогуць здзіўляць гасцей на працягу фестывалю.

Кавярня «Веранда»

  • Сэт эклераў з ласосем, сметанковым сырам і гуакамоле
  • Халодны тайскі суп з баклажанамі, чукой, агурком, мятай і тобіка
  • Лазання з куранём, рыкотай і шпінатам
  • Семіфрэда з ягадамі, белым і малочным шакаладам, безэ і пясочным печывам

Агульная вага: 830 гр

Гастрафэст у Гродне: дзе што з'есці. Спіс сэтаў

Гастрабар “Гудзіні”

  • Поке з курыцай у кімчы
  • Свіное кары з булгурам на какосавым малацэ
  • Спрынг ролы з бананам і двума відамі шакаладу

Агульная вага: 1370 г

Гастрафэст у Гродне: дзе што з'есці. Спіс сэтаў

Бар “Фарадей”

  • Чыкенбургер з Коўл-слоу і соусам Сальса вердэ
  • Класічны хот-дог
  • Бульба па-тэхаску
  • Чыпсы бульбяныя
  • Сарбет з чорнай парэчкі з абляпіхавым соусам

Агульная вага: 1080 г

Гастрафэст у Гродне: дзе што з'есці. Спіс сэтаў

Рэстаран-паб “Грынвіч”

  • Салата з вэнджанай курыцай, ананасам і хатнім маянэзам
  • Антрэкот з ялавічыны з паленай каляровай капустай і падліўкай з цёмнага піва
  • Грачанае марозіва з кляновым сіропам

Агульная вага: 1080 г

Гастрафэст у Гродне: дзе што з'есці. Спіс сэтаў

Рэстаран «Бакст»

  • Капрезэ
  • Гарбузовы крэм-суп
  • Стейк з ялавічыны су-від з храбусткой гароднінай
  • Дэсерт “Напалеон”

Агульная вага: 775 гр

Гастрафэст у Гродне: дзе што з'есці. Спіс сэтаў

Піцэрыя «Форно»

  • Піца «Далікатная» з італьянскай вяндлінай «Прашута круда»
  • «Polpette di tonno»
  • «Капрэзэ класіка»
  • Цытрынавы сарбет

Агульная вага: 900 гр

Гастрафэст у Гродне: дзе што з'есці. Спіс сэтаў

Pizza Smile

  • Піца Рымская з ласосем BBQ і мідыямі
  • «КартаFan» з курыцай
  • Салата гарачая з ялавічынай і японскім чука
  • Італьянская брускета з печанымі баклажанамі
  • Храбусткія палачкі з марской соллю і пікантным соусам

Агульная вага: 1000 гр

Гастрафэст у Гродне: дзе што з'есці. Спіс сэтаў

Грыль-бар “Хані Кабані”

  • Ростбіф з ялавічнай выразкі
  • Свіное рабро су-від у глазуры
  • Смажаныя крылы па-тайску
  • Міні-бургер
  • Салата «Коўл-Слоу»
  • Салата з печанай гародніны
  • Люля-кебаб з запечанай бульбы
  • Соус сырны
  • Соус «Цэзар»
  • Клубніцы ў жэле з шампанскага

Агульная вага: 920 гр.

Гастрафэст у Гродне: дзе што з'есці. Спіс сэтаў

Basta Pasta

  • Брускета з сальсы з хатняга хлеба
  • Паста “Лазье” (хатняя)
  • Сезонная салата Дзі Пола
  • Бананавы дэсерт з карамельным топінгам

Агульная вага: 865 гр.

Гастрафэст у Гродне: дзе што з'есці. Спіс сэтаў

Рэстаран “Стары Горад”

  • Салата з курынай печанню, свежай гароднінай і соусам
  • Балгарскі халодны суп «Таратор»
  • Хлебныя палачкі з кунжутам
  • Свіная выразка су-від з бруснічным соусам з залацістымі дранікамі
  • Хатні дэсерт з арэхавай начынкай і клубнічна-персікавым соусам

Агульная вага: 920гр

Гастрафэст у Гродне: дзе што з'есці. Спіс сэтаў

Кавярня «Панарама»

  • Суп гаспача таматна-клубнічны з крэветкамі
  • Легкі салат з сырам мацарэла
  • Траска са спаржай
  • Клубнічны мус

Агульная вага: 1020 гр

Гастрафэст у Гродне: дзе што з'есці. Спіс сэтаў

Летняя кавярня «Санвино»

  • Паштэт з курынай печані з абляпіхавым сочывам і багетам з алівамі і вяленымі
    таматамі
  • Печаны баклажан з таматамі чэрі, грэцкім арэхам, фетай і вэнджаным сметанным крэмам
  • Паэлья з куранём, чарыза і морапрадуктамі
  • Клубнічны гаспача з ванільным марозівам, чорным перцам і
    шакаладам

Агульная вага: 1050 гр

Гастрафэст у Гродне: дзе што з'есці. Спіс сэтаў

Кавярня “Паланэз”

  • Брускета з тапенадай і духмянай сальсай
  • Халодны суп з крэветкамі і сухарыкамі
  • Дуэт з свіной выразкі і курынага філе з пікантным гарчычным соусам
  • Лёгкая зялёная салата
  • Залацістая бульба
  • Асарці з баклажанаў і памідораў, абсмаленых на грылі з тварожным сырам
  • Фруктова-ягадны сарбет

Агульная вага: 1 130 г

Гастрафэст у Гродне: дзе што з'есці. Спіс сэтаў

Рэстабар “Гранат”

  • Лёгкая салата (свежыя лісце салаты, рукалы, таматы чэрі)
  • Мексіканскае тако з сальсы
  • Курыныя крылы на грылі ў мядовым марынадзе
  • Каўбаскі свіныя, запечаныя на грылі
  • Свіны шашлык з гароднінай
  • Бульба, запечаная ў лупіне
  • Кукуруза на пажагах
  • Міжземнаморскі соус айолі
  • Жэле кубік з клубнікі і клубнічнага смузі

Агульная вага: 800 гр

Гастрафэст у Гродне: дзе што з'есці. Спіс сэтаў

Кавярня “Беласток”

  • Халаднік з шчаўем
  • Луста з хатнім курыным паштэтам і абляпіхавым джэмам
  • Слімак у часнычным алеі
  • Свіны кумпяк з ягадамі ядлоўца, класічныя дранікі з хатняй квашанай капустай і маласольнымі гуркамі
  • Груша тамлёная ў віне з грэцкімі арэхамі і мёдам

Агульная вага: 1000 гр

Гастрафэст у Гродне: дзе што з'есці. Спіс сэтаў

Захаваецца гульнёвая механіка па зборы штампаў пры наведванні устаноў. Гасцей фестывалю чакаюць падарункі і бонусы ад брэнда Lillet, а таксама генеральнага партнёра ўсёй серыі фестываляў Альфа-Банка. Каб трапіць на фестываль, дастаткова прыйсці ў любую з устаноў-удзельніц. У перыяд правядзення арганізатары рэкамендуюць браніраваць столік загадзя.

Трымальнікі карт банка атрымаюць дэсерт ад устаноў падчас наступнага наведваньня.

Каментары

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: