Гарадскі пікнік Vulitsa Ezha ў трэці раз пройдзе ў Гродне. На фестывалі чакаюць фудкорт з 60 стравамі, музычная праграма і забавы. Акрамя мясцовых устаноў, на пікнік ў Гродна прыедуць вядомыя менскія.

Гарадскі пікнік адбудзецца 23 — 24 траўня ў ЦСК «Нёман».

У праграме:

  • больш за 60 страваў,
  • музыка,
  • кулінарная школа;
  • чылаўт-зона з барамі і кальянамі;
  • маркет з дызайнерскімі рэчамі;
  • бьюці корнер;
  • вялікая дзіцячая зона ад «Мамзлёт»;
  • прэмія Ezha Awards.

Квіткі на Vulitsa Ezha 2020 з’явяцца ў продажы ў бліжэйшы час. Шукайце праграму і ўсе падрабязнасці на сайце і ў сацсетках: Instagram, Facebook, VK.

Чытайце таксама: Гродна другі раз сустрэў Vulitsa Ezha. Было смачна, весела і сонечна