Выстава да гадавіны знішчэння найстарэйшага касцёла Гродна адкрылася 6 снежня. Пад 20 здымкаў, раздрукаваных у вялікім фармаце, прадстаўляюць знакамітую святыню ў розных эпохах. Са словаў аднаго з выступоўцаў, Яна Супрона, храм не менш за сем разоў мяняў сваё знешняе архітэктурнае аблічча.

Пешыя фатаграфіі касцёла — фактычна аднагодкі першых фатаграфій у нашым горадзе наогул, і датуюцца сярэдзінай ХІХ ст. Касцёл, які на працягу расійскага панавання з’яўляўся праваслаўным саборам, доўгі час выглядаў як касцёл. І толькі пасля вялікага пажару праваслаўны сабор вырашаюць перабудаваць. Неўзабаве паўстае храм з традыцыйным рэтрарасійскім выглядам. Але найбольш са словамі «Гарадзенская Фара Вітаўта» асацыюецца касцёл у нэагатычным стылі - такой была Фара ад сярэдзіны 1930 да 1961 гг.

Мінула 55 гадоў, як з галоўнай плошчы горада была сцёртая падставовая дамінанта. Але яшчэ жыве тое старэйшае пакаленне гродзенцаў, якое запомніла гэты велічны 60-метровы будынак: для большасці касцёл, для некага праява еўрапейскай архітэктуры, для ўсіх нашае гістарычнае багацце.

Выставу можна будзе пабачыць да 19 снежня.