Дадаць навіну

Сталі сведкамі падзеі?
Падзяліцеся!

Напішыце навіну

48 гадзін няспыннай працы: Гродна ўпершыню прымае хакатон “Garage48”

Хакатон «Garage48» 25 лістапада пачаў працу ў Гродне. Яго ўдзельнікі — больш за 130 студэнтаў і выпускнікоў з Літвы, Латвіі, Эстоніі, Грузіі, Бразіліі, Турцыі і Беларусі — будуць працаваць разам над удасканаленнем сваіх ідэй у галінах дызйну, праграмнага забеспячэння, праектнага мэнэджменту і маркетынгу. Партнёрамі імпрэзы ў Гродне сталі  MSQRD, SPACE, Гродзенскі дзяржаўны універсітэт імя Янкі Купалы і Парк высокіх тэхналогій.

hakaton-2016-2

“Garage48” — гэта шэраг хакатонаў, што праходзяць па ўсім свеце. У Беларусі яго сустрэчы ладзяцца ўжо тры гады, раней хакатоны праходзілі ў Мінску і Віцебску. Сутнасць хакатона ў тым, што удзельнікі прадстаўляюць свае ідэі, збіраюць каманду для іх дапрацоўкі і за 48 гадзін пад кіраўніцтвам ментараў ствараюць пратапыт будучага праграмнага прадукта”, – расказала Дар’я Шабала з кампаніі SPACE, што прадстаўляла каманду арганізатараў.

Ацэньваць ідэі і выбіраць лепшых будуць прадстаўнікі паспяховых міжнародных IT-кампаний, сярод якіх Aplefly Games, Scandiweb, StageHook, Pipedrive, Exposit, Intexsoft, *instinctools.

hakaton-2016-8

За 48 гадзін удзельнікі маюць зрабіць як мага больш для развіцця сваёй ідэі. Некаторыя з іх прыехалі нават са спальнікамі і збіраюцца начаваць проста ва ўніверсітэце, каб не губляць час на дарогу да гатэля. “Калі людзі хочуць так працаваць, калі работа кіпіць і нельга на секунду яе пакінуць, то мы не супраць, у гэтым асаблівасць хакатона. Кава, харчаванне – усё прадастаўлена арганізатарамі”, – распавяла Дар’я Шабала.

Чытайце яшчэ:  Адукацыйны праект «BrainHUB» пройдзе ў Гродне

“Я бачу тут шмат нашых, – кажа Алена Лівак, дэкан факультэта матэматыкі і інфарматыкі ГрДУ. – Шмат знаёмых вакол, нават цяжка адразу вызначыць, хто з іх нашы сённяшнія студэнты, хто выпускнікі, а хто ўжо ментары. Толькі сёлета мы выпускаем 295 матэматыкаў, сярод іх 275  — праграмісты. Наш колішні студэнт, Яўген Неўгень, каторага сёння ўсе ведаюць як стваральніка MSQRD, некалі таксама пачынаў з хакатона. Пасля перамогі ён загарэўся ідэяй прывезці “Garage48” у Гродна, бліжэй да нашых студэнтаў і выпускнікоў. Увесь час мы ішлі да гэтага і рады, што зараз прымаем хакатон у сценах універсітэта”.

hakaton-2016-6

На прэзентацыю ідэі кожны ахвотны меў па 90 секунд. За гэты час трэба было расказаць у чым сутнасць праблемы і як меркаваны праграмны прадукт мае яе вырашаць. Сярод прапановаў былі сацыяльныя сеткі для геймераў, мабільныя дадаткі, што дазваляюць знайсці патрэбныя тавары ў вялікіх крамах ці атрымаць кансультацыю лекара. Тыя ўдзельнікі, што прышлі без уласных прапановаў, маглі далучыцца да любой каманды.

Ужо ў першы дзень працы было абрана 16 ідэй, якія, паводле спецыялістаў, аказаліся найбольш перспектыўнымі і змаглі набраць каманды для сумеснай працы. Пераможцы будуць вызначаны 27 лістапада. Яны атрымаюць падтрымку на рэалізацыю праекта, магчымасць прайсці навучанне ў бізнес-школе ці паўдзельнічаць у міжнароднай канферэнцыі для ІТ-распрацоўшчыкаў. Таксама адзін з удзельнікаў атрымае асаблівы прыз — банкаўскую карту ад Яўгена Неўгеня.

Чытайце яшчэ:  Беларусь і Польшча прапрацоўваюць магчымасць стварэння ветрапарку ў Зэльве
comments powered by HyperComments

Раім пачытаць

Каментары