Дадаць навіну
Панядзелак, 24 верасня 2018, 05:00

«Здымуць і заменяць». У Гродне на навабуд павесілі шыльду «Гісторыка-культурная каштоўнасць»

На дом, які з нуля пабудавалі на вуглу Карла Маркса і Маладзёжнай, павесілі шыльду «гісторыка-культурная каштоўнасць». Арыгінальны будынак быў цалкам знесены ў студзені 2016 года, а ўжо ў жніўні будаўнікі паказалі гараджанам навадзел. На франтоне напісалі «1886» — год пабудовы арыгінальнага дому. Цяпер уладальнікі будынка здзівілі яшчэ больш — яны павесілі ахоўную шыльду, згодна з якой дому нібыта сапраўды больш за 100 гадоў.

Навадзел належыць «Гроднаэнерга». Там касрэпандэнту Hrodna. life сказалі звяртацца з усімі пытаннямі наконт шыльды ва ўпраўленне архітэктуры і горадабудаўніцтва гарвыканкама, бо там усё было ўзгоднена.

Начальнік упраўлення архітэктуры і горадабудаўніцтва Генадзь Таламанаў распавёў, што будынак на вуглу вуліц Карла Маркса і Маладзёжная ўнесены адрасна ў спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў, таму шыльду трэба было рабіць з удакладненнем.

«Усе будаўнічыя работы на тэрыторыі аб’екта вяліся з дазволам Міністэрства культуры. Стары будынак — фасад — дазволілі знесці, але наўзамен сказалі збудаваць новы будынак. Трэба разумець, што аб’ект занесены ў спіс культуры адрасна, і тут, напэўна, больш пытанняў трэба задаваць Мінкульту.

Будынак узнавілі амаль так як было. Што тычыцца шыльды, то трэба тлумачэнне, што будынак быў адноўлены. Яе здымуць і заменяць на новую з правільнай інфармацыяй".

Гэта не першы выпадак такіх памылак з шыльдамi ў цэнтры Гродна. Ёсць добры прыклад, як трэба рабшць шыльды: на Вялікай Траецкай на доме № 42 вісіць правільная таблічка, дзе пазначана дата рэканструкцыі.

Калі вы знайшлі ў тэксце памылку або абдрукоўку, калі ласка, паведаміце нам, выбраўшы адпаведны фрагмент і націснуўшы клавішы Ctrl+Enter.

comments powered by HyperComments

Раім пачытаць

Каментары

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: