Развіццё інфраструктуры на беларуска-польскай мяжы было адной з тэмаў сустрэчы прадстаўнікоў Гродзенскай вобласці і Падляшскага ваяводства, якая адбылася ў Гродне 26 кастрычніка, у першы дзень дзеяння бязвізавага рэжыму на тэрыторыі часткі Гродзенскага раёна.

[irp posts="1532″ name="Урад прыняў правілы бязвізавага ўезду на Аўгустоўскі канал і ў Гродна"]

Гэтак, пункт пропуску «Лясная-Рудаўка» на Аўгустоўскім канале, які зараз працуе выключна для воднага транспарту, плануецца ў 2017 годзе адкрыць і для велатурыстаў, перадае БелТА. Ужо запушчана міждзяржаўная працэдура па змяненні статусу пункта пропуску.

«Спадзяюся, што да адкрыцця наступнага сезону гэты пункт будзе даступны не толькі для водных турыстаў, але і для тых, хто падарожнічае пешкі або на роварах», — сказаў старшыня Гродзенскага абвлыканкама Уладзімір Краўцоў.

[irp posts="2046″ name="Маршалак Падляшша і яго дэлегацыя сталі першымі бязвізавымі турыстамі ў Гродне"]

Яшчэ адзін новы пункт пропуску можа з’явіцца па дарозе з Гродна на Аўгустоўскі канал. Ён дазволіць скараціць адлегласць паміж Гродна і Аўгустовам у два разы — да 57 км. Кіраўнікі рэгіёнаў абмеркавалі магчымасць стварэння такога пункту ў «Сафіева-Ліпшчанах».

«Стварэнне такога пункта дазволіць зрабіць яшчэ больш даступнай для замежнікаў беларускую частку Аўгустоўскага канала, закальцаваць існуючыя турыстычныя маршруты», — сказаў Краўцоў. Беларускі бок хоча, каб гэты пункт пропуску працаваў для пешых, раварыстаў і аўто масай да 3,5 тон.

Дарога да мяжы ёсць з абодвух бакоў. Палякі ўжо зарэзервавалі зямлю пад будаўніцтва інфраструктуры. Дакладная дата стварэння новага пункту пропуску пакуль невядомая — праект мусіць прайсці яшчэ шэраг узгадненняў.

[irp posts="2042″ name="Вакол Гродна паставілі знакі пра мяжу бязвізавай зоны. З памылкай"]

Таксама была агучана ідэя пашырыць бязвізавы ўезд на чыгуначнае і авіяцыйнае спалучэнне, у тым ліку на цягнік Кракаў-Гродна. Між іншым, прапрацоўваецца тэма лоўкостаў праз гродзенскі аэрапорт. Ідэю распаўсюду бязвізавага рэжыму і на чыгуначнае спалучэнне падтрымлівае і маршалак Падляшскага ваяводства Ежы Ляшчыньскі. Таксама ён лічыць, што аэрапорт, калі ўвойдзе ў бязвізавую зону, можа быць цікавым жыхарам Падляшша.

[irp posts="1970″ name="На стварэнне гандлёвай маркі і прасоўванне Аўгустоўскага канала ЕС выдзеліць каля 150 тыс. еўра"]