Дадаць навіну

Сталі сведкамі падзеі?
Падзяліцеся!

Напішыце навіну

На прыбудове да гродзенскай кірхi ўсталявалі сонечныя батарэі

У Гродне ўжо выпрабавалі новыя сонечныя батарэі, ўсталяваныя 6 кастрычніка на прыбудове да лютэранскай кірхi. З поўным запускам новай сістэмы гарадзенскія лютэране змогуць самі атрымліваць каля 50% неабходнай электраэнергіі.

Устаноўкай сонечных батарэй займалася мінская фірма «Медыум», якая ўсталёўвае падобныя канструкцыі па ўсёй Беларусі. Майстар фірмы Уладзімір кажа, што за такой тэхналогіяй здабычы электраэнергіі будучыня.

«Чатыры панэлі змогуць даваць каля 150 кВт у месяц. Калі будзе сонца ўвесь час, то будзе адпаведна больш энергіі. Штомесяц кірха з прыбудовай выпрацоўвала каля 260 кВт. Пасля поўнага запуску сістэмы лютэране змогуць атрымліваць каля 50% энергіі за кошт сонца. Калі ў будучыні ўсталююць яшчэ столькі ж панэляў, то змогуць выходзіць і на поўную самаакупнасць».

kirha-solnechnyie-batarei-02

kirha-solnechnyie-batarei-03

Пастар лютэранскай кірхі Уладзімір Татарнікаў адзначыў, што атрыманне энергіі ад таго, што дае Бог, гэта той шлях, якога яны і прытрымліваюцца.

«Асноўная частка працы зробленая, сістэма можа функцыянаваць. Цалкам мы яе запусцім пасля рамонту ў памяшканні. Хутчэй за ўсё, гэта адбудзецца да Новага года.

Чытайце яшчэ:  На Віленскай ДАІ ўзялася за эвакуацыю машын з паркоўкі для інвалідаў

Нават у дрэннае надвор’е частка энергіі за кошт ультрафіялету будзе паступаць. Спадзяемся, што сістэма сябе акупіць на працягу 2-3 гадоў. У будучыні, пры добрым раскладзе, пашырым панэлі і выйдзем на самаакупнасць — для нас гэта важна. Адзін толькi арган паглынае велізарную колькасць энергіі».

Па стане на кастрычнік 2016 года ў Беларусі ўжо больш за 450 аб’ектаў, на якіх ўстаноўлены сонечныя батарэі.

kirha-solnechnyie-batarei-04

comments powered by HyperComments

Раім пачытаць

Каментары