У пачатку студзеня 2018 на гарадскім аўкцыёне прадалі зямлю ў раёне вуліц Савецкіх памежнікаў, Гогаля і завулка Купальскага для будаўніцтва там шматпавярховага жылля. Сёння на месцы будучых маналітаў - каля дзясятка прыватных дамоў. Hrodna.life даведаўся, як іх жыхары ставяцца да будучага зносу і перасялення.
Прыватныя дамы, якія пойдуць пад знос, некаторыя гродзенцы ў інтэрнэце ўжо паспелі назваць «куратнікамі». Але ў раёне ёсць і цалкам сучасныя катэджы.
Забудова сучаснай вуліцы Савецкіх памежнікаў пачалася яшчэ ў 1930 гадах. Пра міжваенны перыяд нагадвае тут некалькі дамоў уздоўж дарогі. Дзве такія пабудовы ўключаны ў тэрыторыю зносу. У адным з дамоў ужо некалькі гадоў ніхто не жыве, да таго ж там нядаўна быў пажар. У другім усё яшчэ жывуць людзі: ён падзелены на чатыры кватэры і адзін з яго жыхароў кажа, што ўсе там гатовыя пераязджаць у сучасны дом.
[irp posts="46 449″ name="Ушчыльняюць прыватны сектар: шматпавярховікі па сучаснай тэхналогіі пабудуюць на Савецкіх пагранічнікаў"]
«Наш дом пабудавалі яшчэ пры паляках. Сёння ўсе кватэры выкупленыя жыхарамі. Пра знос загаварылі некалькі гадоў таму, а гэтай восенню ўжо прыходзілі службы і ўсё замяралі, — распавядае пенсіянерка Кацярына Антонаўна. — Куды нас у будучыні закінуць, я не ведаю. Галоўнае, каб далі нам добрыя ўмовы, а не пустыя скрынкі».
Побач з гэтымі даваенным дамамі ёсць і іншыя драўляныя пабудовы, але ўбачыць жыхароў там праблематычна. Магчыма, яны ўжо з’ехалі.
Сур’ёзную размову забудоўшчык будзе мець з жыхарамі дамоў на завулку Купальскім, дзе стаяць цагляныя дамы.
Сям’я Даннік жыве на завулку Купальскім з 1990 года. Дом у іх вялікі, з усімі выгодамі. Сёння там жыве шэсць чалавек.
«Мы гатовыя пераехаць толькі на нашых умовах. Але пакуль мы нічога не ведаем, нас ні пра што не апавяшчаюць. І ўжо два гады мы ў такім падвешаным стане, — распавядае жыхарка дома Івета Уладзіміраўна. — Мы хочам раўнацэннае жыллё і не разлічваем на нешта большае. Свае паўнамоцтвы мы не перавышаем і калі інвестар не будзе шкодзіць і дасць ўсё паводле закону, то мы будзем згодныя».
Жанчына кажа, што калі б ведала, што і як ім дадуць узамен дому, то была б значна спакайнейшай.
[irp posts="34 494″ name=" Гатовыя з’язджаць, калі прапануюць раўнацэнныя ўмовы": Жыхары Новага свету аб зносе сваіх дамоў"]
Праз дом ад сям'і Даннік жыве сям’я Андрыенка, якая таксама гатова патрабаваць ад інвестара раўнацэннае жыллё.
Сёння жыхары не ведаюць нічога пра сваю будучыню і нервуюцца. Мама спадарыні Алы наогул кажа, што пакіне родны дом толькі калі яе будуць выносіць нагамі наперад.
Забудоўшчык — сталічная арганізацыя «Сучасныя бетонныя канструкцыі» — мае пяць гадоў на праектаванне і будаўніцтва раёна. Зямлю пад будаўніцтва фірма набыла за 290 тысяч рублёў. Згодна з заканадаўствам, інвестар перед будаўніцтвам павінен адсяліць уласнікаў прыватнага жылога сектара з прадастаўленнем ім жылля.
Генрык Усціла нарадзіўся ў 1929 годзе ў Гродне на вуліцы Брыгіцкай. У 1935 годзе яго…
Агароджа на мяжы Польшчы і Беларусі дзеліць Белавежскую пушчу на дзве часткі. Па абодва бакі…
Ягор з партнёркай перажылі тры пераезды і вайну, і калі вонкавага лайна стала менш -…
Сто гадоў таму ў Гродне адбылося самае гучнае забойства 1925-га: у цэнтры гораду забілі вядомага…
Напярэдадні Дня святога Валянціна ўсё больш жанчын у свеце адзначаюць Дзень Галентайна - жаночага сяброўства.…
Масленіца ў гэтым годзе прыпадае на 2 сакавіка, а масленічны тыдзень пачынаецца з 24 лютага.…