Эксперты кажуць, што пасля трохгадовага застою кошты на жытло пачалі расці. Прапануем топ самых танных кватэр першаснага і другаснага рынкаў у Гродне. Пакуль яшчэ не позна.

Першасны рынак

1. Альшанка ў лідарах: нават без ільготаў $19,2 тысячы

Маленькую аднапакаёўку на Альшанцы можна набыць за 19,2 тысяч долараў. Гэта цана для тых, хто аплочвае ўсю суму за 30 дзён. Прадугледжаныя зніжкі таксама за аплату да 60 дзён. «Квадрат» у трохпакаёўцы яшчэ таннейшы — 955 рублёў.

Плошча: 39,2 кв.м.

Цана за «квадрат»: 980 рублёў

Цана за кватэру: 38,4 тысяч рублёў

2. Апошні паверх: на Пралетарскай $ 23,6 тысячы

Без прыбіральні і паблізу турмы: топ самых танных кватэр у Гродне

Аднушка на апошнім, дзясятым, паверсе ў новабудзе на Пралетарскай-Шчорса самая даступная. Аплаціць трэба за 60 дзён.

Плошча: 40,89 кв.м.

Цана за «квадрат»: 116 рублёў

Цана за кватэру: 47,4 тысяч рублёў

3. Бліжэй да Польшчы: у Каўбасіно $ 24 тысячы

У шматпавярховіку на Суворава ў новым мікрараёне Каўбасіно аднапакаёўку можна набыць за $24 тысячы. Умова — аплата за 60 дзён.

Плошча: 44,78 кв.м.

Цана за «квадрат»: 108 рублёў

Цана за кватэру: 48,4 тысяч рублёў

4. Сярод вайскоўцаў: на Фолюшы $ 24,3 тысячы

Без прыбіральні і паблізу турмы: топ самых танных кватэр у Гродне

За былым ваенным гарадком жытло не такое і таннае. Аднапакаёўка ў новабудзе выйдзе больш, чым у $ 24 тысячы.

Плошча: 44,78 кв.м.

Цана за «квадрат»: 109,5 рублёў

Цана за кватэру: 49 тысяч рублёў

Другасны рынак

1. Двухпакаёўка ў межах горада — $ 7,4 тысячы

Кватэра ў прыватным доме на вуліцы Аульскай каштуе 15 тысяч рублёў. Гарадскія аўтобусы ад цэнтра горада ідуць туды паўгадзіны. З перавагаў жытла таксама — агарод і двор. Ёсьць сарай і прыбіральня на вуліцы.

Газ прывозяць у балонах, ёсць водная калонка. Пасля рамонту не засталося печак. Новы ўласнік зможа паставіць кацёл, калі захоча. Другую палову дома здаюць у арэнду.

Магчымы гандаль.

2. Пячное ацяпленне і прыбіральня на вуліцы — $ 12,4 тысячы

Двухпакаёўку ў прыватным доме на 4 кватэры аддаюць тэрмінова ўсяго за 25 тысяч рублёў. Дом на вуліцы Кальцавой пабудаваны часткова з дрэва, часткова з цэглы. Агульная плошча 37,6 кв.м., кухня досыць вялікая — 8,8 кв.м.

Аднак ацяпленне пячное, прыбіральня на вуліцы, газ прывозяць у балонах. Праведзеная вада, ёсць магчымасць правесці цэнтральную каналізацыю. Побач з домам невялікі агарод.

Гаспадары гатовыя гандлявацца.

3. Без прыбіральні, але ў цэнтры — $ 14 тысяч

Кватэру ў гістарычным цэнтры, недалёка ад турмы і моладзевага цэнтра «Гродна», прапануюць усяго за $ 14 тысяч. Дом на вуліцы Урыцкага пабудаваны ў 1900 годзе. Плошча аднапакаёўкі на другім, мансардным, паверсе ўсяго 23,9 «квадратаў». Цікава і тое, што пасля перапланіроўкі ў кватэры не засталося ні прыбіральні, ні ваннай.

З выгодаў — цэнтральнае ацяпленне, халодная вада, каналізацыя ў кухні.

Кватэру прадаюць з мінулага лістапада.

4. Вады і газу няма — $ 14,9 тысяч

Двухпакаёўка ў прыватным доме на вуліцы Аульскай каштуе 30 тысяч рублёў. У адрозненні ад першага варыянта дом з цэглы. Вады і газу няма, але можна іх правесці.

5. Шклопакеты і газавая калонка — $ 16,5 тысяч

Без прыбіральні і паблізу турмы: топ самых танных кватэр у Гродне

Аднапакаёўка на Цітова (4/5) абыйдзецца ўсяго ў $ 16,5 тысяч. З плюсаў — блізка да цэнтра, цагляны дом, шклопакеты, драўляная падлога. Ёсць інтэрнэт, тэлефон, тэлебачанне.

Аднак невялікая плошча — 32 «квадраты», малая кухня — 5,9 «квадраты». Санвузел сумесны. Газавая калонка.

6. Першы паверх у ваенным гарадку — $ 17,3 тысяч

Кватэру на Фолюшы аддаюць за 35 тысяч рублёў. Дом пабудаваны ў 1980 годзе. Плошча 31,7 кв.м., кухня — 6,7 кв.м. Застаўся старэнькі, але акуратны рамонт. Падлога драўляная. Санвузел раздзельны. Адзінае, што першы паверх.

7. З балконам і вельмі светлая — $ 18 тысяч

Хрушчоўка на Паповіча (5/5) каштуе $ 18 тысяч. З 30 «квадратаў» агульнай плошчы жылая — 19 кв.м., кухня — 6. Санвузел сумесны, але ёсць балкон і кватэра вельмі светлая, як сцвярджаюць гаспадары.

Рост коштаў штучны

Як патлумачыла бухгалтарка агенцыі нерухомасці «Квадратный метр» Алена Вітальеўна, рост коштаў на другасным рынку кватэраў штучны. Жытло, на якое завышаюць цэны, доўгі час не прадаецца. Адэкватны кошт на аднапакаёўкі-хрушчоўкі — $ 17−18 тысяч.