Жыхары “Фабрычнага” патрабуюць дзяржаўную аптэку і банкамат: у мікрараёне збіраюць подпісы

Жыхары мікрараёна, каб патрапіць у аптэку або банк, вымушаныя дабірацца да Паўднёвага і Альшанкі. Яны хочуць гэта змяніць.

2 кіламетры да бліжэйшай аптэкі

Большасць жыхароў былога пасёлка “Фабрычны” – пенсіянеры і маладыя бацькі. Льготы для іх ёсць толькі ў дзяржаўных аптэках. Але аптэкі ў мікрараёне няма: да бліжэйшай дзяржаўнай – 1,9 км. У два бакі – амаль 4 км. Для пажылых людзей гэта шмат.

Жыхары "Фабрычнага" патрабуюць дзяржаўную аптэку і банкамат: у мікрараёне збіраюць подпісы

“У нас жывуць пенсіянеры, якія з цяжкасцю да крамы даходзяць, – тлумачыць мясцовая актывістка Наталля. – А пра аптэку і гаворкі не ідзе! Даводзіцца ўвесь час прасіць суседзяў. Шмат сем’яў з дзецьмі. Як маці купіць лекі, калі муж, да прыкладу, на працы? Што, кінуць дзяцей дома і гадзіну на Агінскага тупаць або цягнуць хворае дзіця з тэмпературай з сабой?”

2,5 кіламетры да банкамата

У “Фабрычным” жыве каля 150 пенсіянераў. 85 з іх атрымліваюць пенсію на мясцовай пошце, якую нядаўна хацелі закрыць. Астатнім пералічваюць грошы на картку.

Да бліжэйшага банкамата або аддзялення банка – 2,4 км у адзін бок ці амаль 5 км туды-назад.

Жыхары "Фабрычнага" патрабуюць дзяржаўную аптэку і банкамат: у мікрараёне збіраюць подпісы

“Мы тэлефанавалі шмат разоў, прасілі, усё без толку, – працягвае Наталля. – Зараз звярнуліся да грамадзянскай ініцыятывы “Гародня” і Аляксандр Лаўрэнцьеў узяўся нам дапамагчы. Разам напісалі зварот, цяпер подпісы збіраем. Суседзі радыя, што справа нарэшце зрушыцца з мёртвай кропкі.

Улады “ўвайшлі ў становішча” і захавалі пошту

Адсутнасць аптэкі і банкамата – не адзіная праблема жыхароў мікрараёна. З пачатку вясны пачалі хадзіць чуткі, што закрыюць пошту. Аддзяленне павінна было зачыніцца з-за падаражэння арэнды ў будынку былога Дома Культуры птушкафабрыкі.


Каардынатар ініцыятывы “Гародня”: “Людзі не давяраюць чыноўнікам. Я прапаную гэта выправіць”


Жыхары "Фабрычнага" патрабуюць дзяржаўную аптэку і банкамат: у мікрараёне збіраюць подпісы

“Фабрычныя” актывісты змаглі дамовіцца з прадстаўнікамі адміністрацыі: паштовае аддзяленне пераносяць у будынак крамы “Родны кут”.

Жыхары "Фабрычнага" патрабуюць дзяржаўную аптэку і банкамат: у мікрараёне збіраюць подпісы

“Мы вельмі задаволеныя такім рашэннем, – наперабой тлумачаць прадаўцы. – У нас амаль 150 квадратных метраў гандлёвай плошчы. Па правілах мы павінны былі нагандляваць на 8000 рублёў у месяц, але раён маленькі і гэта амаль ніколі не ўдавалася. Таму і заробкі былі нізкія. Зараз залу зрэзалі амаль на палову, адпаведна і норму таксама. Зарплата будзе вышэй! На асартыменце гэта ніяк не адаб’ецца”.

Жыхары "Фабрычнага" патрабуюць дзяржаўную аптэку і банкамат: у мікрараёне збіраюць подпісы

Мясцовыя жыхары згодныя з такім кампрамісам. У той частцы будынка, дзе будзе пошта, яны просяць паставіць “невялікі аптэчны кіёск” з прэпаратамі першай неабходнасці.

Жыхары "Фабрычнага" патрабуюць дзяржаўную аптэку і банкамат: у мікрараёне збіраюць подпісы

Актывісты спадзяюцца, што гарадская адміністрацыя і ў гэтым выпадку іх пачуе.

Жыхары "Фабрычнага" патрабуюць дзяржаўную аптэку і банкамат: у мікрараёне збіраюць подпісы
Перадрук матэрыялаў Hrodna.life магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Звяртайцеся info@hrodna.life

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: