Навіны

Такім жалезам пакрывалі Нотр-Дам: на даху дома ў Гродне знайшлі старадаўняе таўро

Таўро выявілі на лісце жалеза, якім перакрывалі дах так званага Дома лясной адміністрацыі ў пачатку XX стагоддзя. Такім жа матэрыялам быў пакрыты і дах сабора Нотр-Дам-дэ-Пары.

На метале рабочыя выявілі таўро: «Лысьвенская горная акруга, завод графа Шувалава». Пазней аказалася, што там ёсць яшчэ адна выява: «Сусветная парыжская выстава. Вышэйшая ўзнагарода. Залаты медаль, 1900».

У XIX і пачатку XX стагоддзяў ліставае жалеза з міфічным аднарогам, фірменнай пячаткай Шувалава, было вельмі папулярна на сусветным рынку. Яно ішло на экспарт і, па некаторых дадзеных,
з яго рабілі дах Сабора Парыжскай Божай Маці і парламента Вялікабрытаніі. Каркас амерыканскай Статуі Свабоды таксама зроблены з уральскага металу.

Завод графа Шувалава — быў адным з вядучых прамысловых прадпрыемстваў індустрыяльнага Урала дарэвалюцыйнай Расіі.

Метал з таўром з Дома лясной адміністрацыі ў будучыні папоўніць музей, які адкрыецца ў гэтым жа будынку. Яго рэканструкцыю плануюць завяршыць да фестывалю нацыянальных культур, які запланаваны на пачатак чэрвеня 2020. Музей лясной гаспадаркі плануецца адкрыць на першым паверсе. Другі і трэці паверхі зойме адміністрацыя Гродзенскага лясніцтва.

Даведка

Будынак па адрасе пл. Тызенгаўза, 4Б будаваўся ў 1770-я гг. у стылі барока паводле праекту архітэктара Мёзера. Магчыма, у 1775−1780 тут працавала акушэрская школа. У 1899−1915 будынак уваходзіў у комплекс акруговай бальніцы. Пасля Другой сусветнай вайны будынак быў жылым. У горадзе традыцыйна называюць яго Домам лясной адміністрацыі.


Чытайце таксама: Глядзіце, якое цікавае кляймо знайшлі на даху аднаго са старых дамоў у Гродне

Падзяліцца

Апошнія запісы

Гайд па bubble tea ў Гродне: вывучылі цэны, смакі і водгукі

Зараз у Гродне працуюць тры ўстановы, якія спецыялізуюцца на bubble tea. Пакаштаваць азіяцкі чай можна…

14 мая 2025

Парады Караеву: топ-5 месцаў Гродна і вобласці, якія можна ўзяць штурмам

У Слоніме і Лідзе плануюць паўтарыць гродзенскі "штурм Рэйхстага". На думку старшыні Гродзенскага аблвыканкама Юрыя…

13 мая 2025

«Раней падумалі б: пацыенту мроіцца, што яго праследуе псіхіятр». Як беларускія ўрачы працуюць у Польшчы і нават сустракаюць былых падапечных

Штораніцы поўныя цягнікі вязуць жыхароў Прушкава, што пад Варшавай, на працу ў сталіцу. Але ёсць…

10 мая 2025

«Скажуць раздаваць сцяжкі — раздам». Задалі адны і тыя ж пытанні выпускніцам ВНУ з Беларусі і Польшчы

Навучальны год набліжаецца да канца, і хутка выпускнікі будуць абараняць дыпломы і здаваць апошнія экзамены.…

6 мая 2025

Дапамога адрозніваецца ў 33 разы. Параўналі, як Польшча і Беларусь змагаюцца з беспрацоўем

У Польшчы беспрацоўныя атрымліваюць штомесячную дапамогу каля 1500 злотых (або прыкладна 400 долараў) на рукі.…

5 мая 2025

ВНУ Гродна змагаюцца з «моладзевым экстрэмізмам» па прыкладзе Расіі: шукаюць скінхэдаў, металістаў і спартсменаў

Як стаць маладым экстрэмістам? Быць "залатой моладдзю", слухаць хардкор і насіць клятчастую понамку. Так лічаць…

30 красавіка 2025