Спадчына

Жаваранкі: Пячом традыцыйныя булачкі і клічам вясну

У дзень вясновага раўнадзенства нашы продкі пяклі адмысловыя булачкі - жаваранкі. Бо лічылі, што менавіта ў такі час птушкі вяртаюцца ў родныя гнёзды. Гэты дзень і яго абрады былі вельмі важнымі. Ад гэтай пары дзень рабіўся даўжэйшым і можна была рыхтавацца да вясновых працаў у полі. Пазней, згодна з хрысціянскай традыцыяй, у сакавіку сталі адзначаць Саракі. Гэта дзень 40 Севастыйскіх пакутнікаў, што загінулі, не адрокшыся ад веры. Telegram-канал «Тётя Ира разрешила» расказвае, як прыгатаваць традыцыйныя булачкі. Hrodna.life пераказвае рэцэпт.

У дзень вясновага раўнадзенства, 20 сакавіка, можна скарыстацца нагодаю, каб спячы жаваранкаў. З улікам таго, што зараз пост, булачкі таксама будуць посныя.

Прадукты, неабходныя для прыгатавання жаваранкаў

  • 500 г мукі;
  • 3 ст. лыжкі алею;
  • 9 г сухіх (1 упакоўка) ці 25 г свежых дражджаў;
  • 3 ст. лыжкі цукру;
  • разынкі - для вочак;
  • для «сакрэцікаў» — мак, цынамон, ванілін (па жаданню і на смак).

Чытайце таксама: Доля — на шчасце, неразлучнікі - на каханне. Робім лялькі-скруткі і абмяркоўваем іх эфектыўнасць з псіхолагам

Як гатуем цеста для жаваранкаў

Цеста будзе на апары. Дрожджы і цукар разводзім у вадзе і змешваем з паловай мукі. Даём падысці. Дадаём алей, перамешваем. Усыпаем астатнюю муку. Перамешваем да аднастайнасці і пакідаем на адну-дзве гадзіны.

Як цеста падымецца, абамнём і дамо падняцца яшчэ раз.

Гатовае цеста падзелім на порцыі па 60−70 грам.

Раскатаем порцыю ў «каўбаску» і завяжам яе вузельчыкам.

З аднаго боку сфармуем дзюбку і прыклеім разынкі - вочкі.

Другі канец распляскаем і нажом зробім два надрэзы. Гэта будзе хвосцік.

Чытайце таксама: Пулярды, пярдута і вярмізела. Што елі на Гродзеншчыне ў XIX стагоддзі

Сакрэцікі - прадказанні ў жаваранках

Вясновае раўнадзенства раней адзначалі, прыкладна, як зараз Новы год. Бо з гэтага часу пачыналіся палявыя работы ці падрыхтоўка да іх. Таму святочныя булачкі-жаваранкі маглі мець прадказанні. Гаспадыня хавала ў адну птушачку, напрыклад, вузельчык з тканіны. Таму, хто атрымае такое прадказанне, абяцалі прыбытак у сям'і - нараджэнне дзіцяці.

Калі ж у жаваранку патрапілася манетка, то гэта абяцанне дабрабыту і грашовага прыбытку. Адну булачку трэба было зрабіць і з нядобрым прадказаннем. Бо лічылі, што інакш і ўсе добрыя не спраўдзяцца.

Мы возьмем у якасці сакрэцікаў цынамон і мак, змешаныя з цукрам. А для булачкі з кепскім прадказаннем можна ўзяць перац ці імбір. Гэта будзе азначаць, што чалавеку ў наступным годзе прыпячэ.

Чытайце таксама: Лязанкі і вярмізела. А вы ведаеце, што і як елі ў Гродне больш за 150 гадоў таму?

Як зрабіць жаваранкаў з сакрэцікам

Парцыйны кавалачак цеста трэба раскатаць тонкім слоем і пасыпаць цынамонам з цукрам ці макам цэнтральную частку. Пасля скатаць цеста ў трубачку-каўбаску і завязаць на вузельчык. Галаву і хвосцік аформіць, як на звычайных жаваранках.

Каб булачкі румяніліся, змажам іх чорным салодкім чаем — бо яйкі ці масла ў пост не ўжывалі.

Выпякаць булачкі будзем пры тэмпературы 180 градусаў, каля 20−30 хвілін.

Жаваранкі ў духоўцы

Чытайце таксама: «Калі не чмякаеш падчас ежы, значыць, табе не смачна». Гродзенка расказала пра асаблівасці жыцця ў Кітаі

Колькі булачак-жаваранкаў трэба гатаваць?

Найперш, трэба каб булачак хапіла ўсім членам сям'і. Канечне, гатавалі з запасам — каб пачаставаць гасцей і суседзяў. Бо калі вясною не пашкадуеш пачастункаў, то ўвосень атрымаеш багаты ўраджай.

У хрысціянскай традыцыі пякуць 40 булачак, у памяць пра 40 Севастыйскіх пакутнікаў, а іх дзень у хрысціянскім календары называецца «Саракі».

Відэа з тым, як прыгатаваць жаваранкаў, глядзіце тут: Жаваранкі - абрадавая выпечка вясновага раўнадзенства

Чытайце таксама: Смак свята. Як у Горадні адрадзілі рэцэпт традыцыйных калядных пернікаў

Смачна вам есці і ўдала гукаць вясну!

Жаваранкі - абрадавае печыва вясновага раўнадзенства
Падзяліцца

Апошнія запісы

«Скажуць раздаваць сцяжкі — раздам». Задалі адны і тыя ж пытанні выпускніцам ВНУ з Беларусі і Польшчы

Навучальны год набліжаецца да канца, і хутка выпускнікі будуць абараняць дыпломы і здаваць апошнія экзамены.…

6 мая 2025

ВНУ Гродна змагаюцца з «моладзевым экстрэмізмам» па прыкладзе Расіі: шукаюць скінхэдаў, металістаў і спартсменаў

Як стаць маладым экстрэмістам? Быць "залатой моладдзю", слухаць хардкор і насіць клятчастую понамку. Так лічаць…

30 красавіка 2025

Сцэна пад «Дажынкі» vs хуткая дапамога на матацыкле. Параўналі, як у Беларусі і Польшчы падтрымліваюць грамадзянскія ініцыятывы

Хочаце новую дзіцячую пляцоўку непадалёк ад дома? Ці лічыце важным правесці ў сваім горадзе кампанію…

29 красавіка 2025

«Каб цябе пярун забіў!» Як неверагодны пярун 90 гадоў таму трымаў у страху Гродзеншчыну

“Каб цябе пярун забіў!” - адзін з найбольш вядомых беларускіх праклёнаў. У 1934 і 1935…

22 красавіка 2025

Гродзенцы адкрылі грыбны сезон. Дзе ў вобласці шукаць смаржкі і іншыя грыбы?

З надыходам цяпла ў заходніх рэгіёнах Беларусі - Гродзенскай і Брэсцкай абласцях - сталі з'яўляцца…

22 красавіка 2025

Аліўкавыя, залатыя і мармуровыя яйкі. Трэнды Tik Tok на Вялікдзень 2025

Змяшаць два знаёмыя спосабы афарбоўкі яек і атрымаць аліўкавы колер, знайсці спосаб з дапамогай хімічнай…

17 красавіка 2025