Сіфон для прыгатавання кавы — рэч у нашых кавярнях амаль экзатычная і пакуль мала знаёмая. Спосаб прыгатавання кавы ў сіфоне адносяць да альтэрнатыўных — тых, што не патрабуюць выкарыстання эспрэса-машыны. Прыгатаваная паводле гэтых спосабаў кава называецца «павольнай» ці «слоў-кавай». Пацешыць зрок амаль містычным працэсам яе гатавання і пакаштаваць напой мы прыйшлі ў кавярню «Наша Кава».

Замест эспрэса-машыны – сіфон. Тэстуем альтэрнатыву ў прыгатаванні кавы
Адмысловы сіфон для прыгатавання кавы мае ў складзе дзве ёмкасці-колбы і гарэлку з адкрытым полымем
Для гатавання кавы ў кававым сіфоне выкарыстоўваюцца толькі монасарты кавы. Сумесі для альтэрнатывы не пасуюць, тлумачыць барыста Мікіта. Пра тое, што малоць зерне трэба непасрэда перад прыгатаваннем напою, зразумела ўжо па змоўчанню.

Вада, якую выкарыстоўваюць у прыгатаванні кавы, папярэдне падаграваюць прыкладна да 80−85°, колькасць — каля 250 грамаў. Такой порцыі можа хапіць нават на дваіх.

Замест эспрэса-машыны – сіфон. Тэстуем альтэрнатыву ў прыгатаванні кавы
Падагрэтая вада заліваецца ў ніжнюю колбу сіфона — 250 грам гэта порцыя на дзве асобы
Вада заліваецца ў ніжнюю колбу сіфона і грэецца адкрытым агнём. Відовішча агню ўпрыгожвае чаканы смак асалодай для зроку.
Замест эспрэса-машыны – сіфон. Тэстуем альтэрнатыву ў прыгатаванні кавы
Ёсць меркаванне, што як мінімум паловай прывабнасці кава, прыгатаваная ў сіфоне, абавязана прыгажосці агня
Полымя тым часам стварае рознасць ціскаў паміж дзвюмя ёмкасцямі, што паступова прыводзіць да перамяшчэння вады ў верхнюю колбу.
Замест эспрэса-машыны – сіфон. Тэстуем альтэрнатыву ў прыгатаванні кавы
Пад уздзеяннем перападу ціску вада падымаецца ў верхнюю колбу сіфона
У гэты час трэба дадаць меленую каву, памяшаць ваду і закрыць крышкай. Праз мінуту неабходна памяшаць і яшчэ праз паўмінуты даць каве сцячы ў ніжнюю колбу. Такім чынам увесь працэс заварвання займае дзве хвіліны і строга адсочваеца па таймеру. Варта заўважыць, што працягласць заварвання кавы можа быць іншай. Гэта залежыць ад памолу. Чым больш ён грубы, тым больш доўжыцца працэс запарвання.
Замест эспрэса-машыны – сіфон. Тэстуем альтэрнатыву ў прыгатаванні кавы
Мікіта перамешвае каву — праз паўхвіліны яна будзе гатова. Аляксей ужо прыгатаваў празрысты глечык — прагрэў яго парай
Аляксей, другі барыста з «Нашай Кавы», расказвае, што ўтрыманне кафеіну ў каве, прыгатаванай з дапамогай сіфона, будзе вышэйшым, чым у класічнай, з эспрэса-машыны. Прычына — у больш працяглым кантакце кавы з вадой — дзве хвіліны супраць 30 секунд.
Замест эспрэса-машыны – сіфон. Тэстуем альтэрнатыву ў прыгатаванні кавы
Гатовая кава пераліваецца ў празрысты гарлачык
П’юць каву, запараную такім чынам, са шкляных кілішкаў. Каб асвяжаць смакавыя рэцэптары ў час дэгустацыі, барыста раяць час ад часу рабіць глыток чыстай вады. Таму сервіроўка «слоў-кавы» абавязкова прадугледжвае шклянку з вадой.
Замест эспрэса-машыны – сіфон. Тэстуем альтэрнатыву ў прыгатаванні кавы
Так ахалоджваюць каву перад тым, як пакаштаваць. Кругавыя рухі рукі падымаюць яе па сценках кілішка, а празрыстае шкло дае магчымасць за гэтым назіраць
Рыхтуючыся пакаштаваць каву, прыгатаванаую ў сіфоне, лепш забыцца на звычайныя чаканні ад яе — смак можа неверагодна здзівіць. Кава раскрываецца адценнямі прысмаку сухафруктаў, ноткамі шыпшыны, персіка ці чарнасліву.

«Павольнасць» кавы, прыгатаванай такім спосабам, абумоўлена розным адчуваннем смаку ў залежнасці ад тэмпературы. Піць яе раяць у тры этапы: пару глыткоў гарачай, пасля напаўастылай і нарэшце, амаль халоднай. Той час, што неабходны для астывання напою, як мага лепш пасуе да спакойнай сяброўскай размовы ва ўтульным паўзмроку кавярні.