Прафесію хірурга студэнты Гродзенскага медуніверсітэта выбіраюць свядома — па закліку сэрца. Аперацыі на кафедры аператыўнай хірургіі і тапаграфічнай анатоміі студэнты пачынаюць рабіць з трэцяга курсу. Іх праводзяць на жывёлах — пацуках і трусах, а за тры гады студэнты лячэбнага факультэта набіраюць нядрэнны вопыт. Загадчык кафедры Юрый Кісялеўскі распавёў аб навучанні і практыцы студэнтаў.
Юрый Кісялеўскі - нарадзіўся ў Гродне, скончыў Гродзенскі медыцынскі інстытут. Асістэнт (1990−1995), старшы выкладчык (1995−1996), дацэнт (1996−2009) кафедры анатоміі чалавека. Дэкан факультэта давузаўскай падрыхтоўкі (2005−2007). З 1 верасня 2009 загадчык кафедры аператыўнай хірургіі і тапаграфічнай анатоміі. Кандыдат медыцынскіх навук. Аўтар 3 манаграфій, больш за 150 навуковых публікацый, 2 патэнтаў на вынаходства, 10 рацыяналізатарскіх прапаноў. Член навуковага таварыства анатамаў Беларусі і Польшчы. Лаўрэат прэміі спецыяльнага фонду прэзідэнта за працу з адоранай моладдзю.
— Калі яны толькі прыходзяць, мы іх вучым агульным, першым крокам. Спачатку ў студэнтаў максімалістычнае ўяўленне: «Вось аперацыйная, вось шапачка, вось белы халат». А калі жыўцом акунуцца і даведаюцца, што такое кроў, што такое пот — гэта ўжо зусім іншае.
У нас кафедра на пераходнай пазіцыі ад тэорыі да клінікі. І наш універсітэт адзіны ў Беларусі, дзе ёсць лабараторыя практычнага навучання. Усё, што маем у аперацыйнай, зроблена нашымі рукамі.
Хачу падзякаваць многім калегам, якія ідуць на сустрэчу. Сярод іх галоўнаму лекару дзіцячай хірургічнай бальніцы Сяргею Валенціновічу. Было ў яго абсталяванне, спісвалася, і ён такі своеасаблівы дар нам зрабіў. Нам для навучання студэнтаў падыходзіць. На адной кніжцы студэнтаў не навучыш, патрэбна практыка.
Таксама ўдзячны галоўдоктару БХМД. Як гаварыцца,"з міру па нітцы".
На кафедры тапаграфічнай анатоміі праводзяць эксперыментальныя даследаванні з выкананнем аперацый на пацуках і трусах. На жывёлах вывучаюць і адпрацоўваюць тэхнікі і тэхналогіі распаўсюджаных хірургічных умяшанняў.
— Мы імкнемся не напружваць свой універсітэт. Калі сядзець і чакаць ля мора надвор’я, то нічога не будзе. Трэба рабіць самому. «Не прасі ў Бога нічога, Ён сам табе ўсё дасць».
— Толькі эксперыментальна, т.б. праводжу аперацыі, якія прымяняюцца для вывучэння функцый розных органаў, у жывёл.
— Па бляску вачэй. Паглядзіце, калі вы закаханыя — у вас адразу бляск у вачах. Я памятаю сябе закаханым, я заўважаў, што і калі зацвітае. І той, хто закаханы ў медыцыну і хоча ёй займацца — у таго гараць вочы. Чалавек павінен свяціцца знутры, але не згараць.
— Каб стаць хірургам трэба спалучаць у сабе шмат якасцяў. Хірургі гэта асаблівая каста, працуюць як аратыя і адначасова творчыя людзі. Хірург — гэта душа анёла, розум вылічальнай машыны і сэрца чалавека. А яшчэ я вельмі цаню такую якасць як уважлівасць.
— Нічога страшнага, не тое, каб мне ліслівіла, але па-свойму прыемна. Як студэнты тэхнічных ВНУ кажуць «здаў супрамат, можна ажаніцца», так і я кажу на лекцыі: «Здалі топачку — можна і ажаніцца».
Заваліць студэнта вельмі проста, а паказаць, што ён ведае, раскруціць яго на веды — гэта майстэрства.
Немагчыма за год навучыць майму прадмету, у студэнта і лекара павінна быць жаданне вучыцца і ўдасканальвацца.
Прыходзіш у групу і бачыш адразу — з гэтага будзе лекар, у яго гараць вочы.
— Я прывёз адтуль алімпіяду як спосаб адбору лепшых. З 2009 года ў нас ужо прайшло сем алімпіяд.
Спадабаўся тамтэйшы прынцып выкладання. У нас анатомія выкладаецца па сістэмным прынцыпе — гэта спосаб лёгкі, хоць анатомія вельмі складаны прадмет. Спачатку вы вывучаеце косткі, потым косці злучылі - атрымалі суставы, потым мышцы і так па цаглінцы вывучаем усю будову чалавека.У Польшчы і наогул у Еўропе па іншым прынцыпе. Яны вывучаюць будоўлю чалавека год, а мы паўтара. Вучаць па тапаграфічным прынцыпе, бяруць, дапусцім, верхнюю канечнасць і адразу ўсё разбіраюць: косткі, суставы, цягліцы і г. д. Гэта ўжо складаней.
Яшчэ спадабалася клінічная скіраванасць. Пасля кожнага цыклу тэарэтычных заняткаў усе замацоўваецца на практыцы.
На кафедры ёсць музей, у якім ёсць раздзелы згодна вывучаемым прадметам: нармальная і паталагічная анатомія, тапаграфічная анатомія, аператыўная хірургія, прыроджаная паталогія. Музейная экспазіцыя налічвае больш за 150 розных прэпаратаў. Таксама ў музеі ёсць больш за 25 муляжоў, манекенаў і тапографа-анатамічных мадэляў, а яшчэ стэнды з хірургічным інструментарыем. Акрамя таго, памяшканне музея выконвае функцыю канферэнц-залы.
У Гродне 87 маршрутаў грамадскага транспарту, а людзям даводзіцца ездзіць на таксі. Транспартныя болі гродзенцаў,…
Лічыцца, што складана выбраць падарунак менавіта мужчыну - мужу, сыну, бацьку, партнёру ці сябру. Сітуацыя…
Беларус Алекс Вазнясенскі наведаў Навагрудак як турыст. Мужчыну ўразіла, што горад з багатай гісторыяй знаходзіцца…
Рэстаране-кафэ “Нёманская віціна” ў выглядзе ладдзі - частка канцэпцыі новай гродзенскай набярэжнай, якую абмеркавалі ў…
Аляксей Кажэнаў з'ехаў з Мінску ў 1998-м годзе. Ён атрымаў працу ў Google, стаў дыяканам…
Слэнг пастаянна змяняецца - у апошні час пад ўплывам TikTok. Зразумець яго адразу і ўвесь …