Спадчына

Загадка аднога помніка: як звязаныя гродзенскія могілкі і «На ростанях» Коласа

Гісторык Андрэй Вашкевіч заклікаў усіх ахвотных далучыцца да збору інфармацыі пра старыя гродзенскія могілкі і біяграфіі пахаваных там людзей. Збор звестак мае быць часткай маштабнай працы, якая наблізіць пазнавальнасць гродзенскага некропаля да ўзроўню гістарычных могілак на віленскіх Росах і львоўскім Лычакаве. На заклік адгукнуўся чытач Hrodna.life Сяргей Кузняцоў.


Хачу распавесці пра помнік, які цікавіў мяне здаўна. Размешчаны пры цэнтральнай алеі каталіцкай часткі могілак ён доўга быў для мяне загадкай. Простая трохі пахілая гарызантальная пліта з чатырма кветкамі па кутках, надпісам на польскай мове «Ядвіга Баранцэвіч, ⴕ 1871» і фрагментам малітвы за памерлых.

Я даўно цікаўлюся гісторыяй Баранцэвічаў, але ніколі не сустракаў звестак пра кагосьці з гэтага роду, хто б жыў у Горадні ў ХІХ стагоддзі. Маглі быць Наваградак, Мір, Нясвіж, Вільня, але не Горадня.

Зборы Гранітнай гары, фота deseret.com

І вось нядаўна адказ ўдалося знайсці. А ўсё дзякуючы амерыканскім мармонам. Прадстаўнікі гэтай рэлігійнай групы дэтальна вывучаюць сваіх продкаў, капіруючы архіўныя дакументы па усім свеце. Сабраныя архівы яны захоўваюць на мікрафільмах у адмысловым сховішчы, змешчаным унутры Гранітнай гары ў амерыканскім штаце Юта. З 1999 года гэтыя зборы адлічбоўваюцца і паступова выкладваюцца ў адкрыты доступ на сайце FamilySearch. З’явіліся на сайце і копіі дакументаў гродзенскіх касцёлаў.

І вось у метрычнай кнізе Фарнага касцёла аб памерлых за 1871 год знайшоўся запіс за 30 сакавіка аб смерці ад сухотаў васемнаццацігадовай Ядвігі, дачкі калежскага сакратара Тэафіла Баранцэвіча і яго жонкі Люцыны. Імёны бацькоў, вядомыя мне і раней, акурат сталі ключом да разгадкі.

Тэафіл Казіміравіч гарадзенцам не быў. Большасць жыцця ён пражыў у бацькавым маёнтку Міронім на Слонімшчыне. Пра яго сям’ю і маёнтак я ў свой час пісаў, расказваючы пра іншую Ядвігу Баранцэвіч — правобраз Ядвісі ў трылогіі «На ростанях» Якуба Коласа. Бацька «коласавай» Ядвісі, Ян, прыходзіўся Тэафілу пляменнікам. Ян стаў правобразам кніжнага «пана падлоўчага», а Міронім — «маёнткам на Гарадзеншчыне», згаданым ў творы класіка.

Што ж рабіў Тэафіл, чыноўнік і памешчык з-пад Слоніма, у Горадні? Чаму яго дачка пахаваная тут? Хутчэй за ўсё, сваякоў у Горадні мела, а можа адсюль і паходзіла, жонка Тэафіла — Люцына са Сташэўскіх. Аднаго дня гарадзенскія метрыкі з-пад Гранітавай гары дазволяць мне гэта пацьвердзіць, або абвергнуць.

А пакуль дазволю сабе яшчэ адну здагадку, праверыць якую наўрадці калі ўдасца. А што калі «пан падлоўчы» Ян Баранцэвіч назваў сваю дачку Ядвігай у памяць аб сваёй заўчасна памерлай стрыечнай сястры? Цікавая б была «нітачка» ад забытага помніка на старых гарадзенскіх могілках да «найпрыгажэйшай кветкі Палесся». Прынамсі, ідучы па галоўнай алеі некропаля, можна пра гэта паразважаць…

Чытайце таксама:

Як знікаюць старыя могілкі ў Гродне. Топ-7 ракурсаў «да» і «пасля»

Гродзенскія могілкі прызналі гісторыка-культурнай каштоўнасцю. Але часткова

«Вярнуць мястэчку карані». Як валанцёры аднаўляюць старыя іудзейскія і лютэранскія могілкі

Падзяліцца
Меткі: гісторыя

Апошнія запісы

Тры Белавежскія пушчы. Як агароджы на мяжы змяняюць лес і жывёльны свет у Беларусі, Польшчы і паміж платамі

Белавежская пушча сёння раздзеленая не на дзве, а насамрэч на тры часткі: беларускую, польскую і…

31 сакавіка 2025

«Трэнд — мацоўня, здароўе». Задалі адны і тыя ж пытанні металістам з Беларусі і Польшчы

Ужо некалькі дзесяцігоддзяў метал-музыка аб'ядноўвае людзей не толькі адных музычных прыхільнасцяў, але і падобнага светапогляду.…

26 сакавіка 2025

У гродзенскім ГЦ развяліся прусакі. Куды звяртацца, калі заўважылі насякомых у кафэ ці ў сябе дома

У ГЗК Triniti гродзенцы заўважылі прусака — насякомае бегала па канапе ў зоне фуд-корту. Hrodna.life…

26 сакавіка 2025

«Магчыма, будзе і новы матэрыял». Вакаліст гурта Ulis Слава Корань расказаў, як эміграцыя не дае яму пісаць

Беларускі гурт Ulis праіснаваў больш за 20 гадоў. Яго спадчына жыве - музыканты робяць каверы,…

20 сакавіка 2025

«Мама выпісвала фальшывыя дакументы і дапамагала трапіць у Польшчу». Рэпатрыянтка — пра дзяцінства ў Гродне і эміграцыю ў 1946-м

Крысціна Мішчук (Пянткоўская) нарадзілася ў 1933 годзе ў Гродне ў сям'і мясцовай інтэлігенцыі. Каталічка. Тата…

18 сакавіка 2025

«Мая зямля — што хачу, тое і раблю». З’ездзілі ў польскую вёску ля мяжы з Беларуссю, куды стараста запрашае жыць усіх ахвотных

У 500 метрах ад плота, узведзенага на польскім баку мяжы з Беларуссю, стаіць вёска Азяраны…

17 сакавіка 2025