Спадчына

Забытыя мясціны Гродна: дом, ад якога засталася толькі рыбка

Паколькі лёс вуліцы Замкавай неспадзявана стаў адной з галоўных тэм мінулага месяца, узгадваем тэкст «Твайго стылю» пра адзін з самых цікавых дамкоў гэтай вуліцы, ад якога засталася літаральна толькі шыльдачка з рыбкай.


Ахвярай будаўніцтва Дома быту ў канцы 1960-х стала не толькі вуліца Клаштарная, але і цэлы шэраг выключна цікавых і старых дамоў на Замкавай. Сярод іх быў, напэўна і самы стары на той момант жылы будынак Гродна — так званы Дом Рыбака.

Гродзенскія рыбакі заўсёды карысталіся папулярнасцю ў валадароў Рэчы Паспалітай, асабіста забяспечвалі каралеўскі стол і таму каралі нязменна пацвярджалі дадзеныя ім прывілеі. Ды і простыя гродзенцыя елі шмат рыбы, а рыбакам было дадзена права гандляваць рыбай напрамую, мінуючы купцоў, што значна павышала іх канкурэнтаздольнасць.

[irp posts="15 115″ name="Замкавая вуліца павінна быць пешаходнай! Як гэта зрабіць, захаваўшы парковачныя месцы"]

Яшчэ ў ХVІ ст. на Замкавай вуліцы паўстаў аднапавярховы будынак цэха рыбакоў, у якім у пачатку ХVІІ ст. жыў галава Гродзенскіх рыбакоў Антоні Максімовіч. Рыбка на доме — эмблема цэха — нагадвае найбольш старажытную рыбу лацімерыю, якая ў Нёмане дакладна ніколі не вадзілася.

Цяпер на гэтым адрэзку былой вуліцы размешчаны сквер перад Домам быта. Адбудова гэтага прыгожага квартальчыка патрэбная Гродна мабыць не намнога менш, чым аднаўленне Фары Вітаўта

Рыбка ў экспазіцыі ў Старым Замку — усё, што засталося ад Дома Рыбака.

План Замкавай вуліцы 1932 года. Дом Рыбака паказаны стрэлкай. Усе дамы зялёнага колеру не захаваліся.
Дом Рыбака, фота зроблена з брамы камяніцы Масальскіх — цяпер інтэрнат медыцынскага ўніверсітэта. 1950-я гг.
Дом Рыбака і іншыя дамы Замкавай на лінарыце Юзафа Ванатоўскага, 1930-я гг.
Дом Рыбака хаця і выглядаў як хатка, але насамрэч быў досыць масіўным будынкам.
Паміж Домам Рыбака і адным з нямногіх ацалелых дамоў на Замкавай было яшчэ два дамы. Пры гэтым адзін з дамоў меў вельмі цікавы мансардны дах. Цяпер на ягоным месцы выезд ад Дома Быта на Замкавую.
Дом Рыбака ў 1957 годзе. Да знішчэння засталося яшчэ каля дзесяці гадоў.
Знакамітая рыбка знаходзілася бакавым фасадзе дома. Мабыць збоку ад дома быў досыць вялікі двор, што таксама належаў цэху рыбакоў.
Падзяліцца

Апошнія запісы

Тры Белавежскія пушчы. Як агароджы на мяжы змяняюць лес і жывёльны свет у Беларусі, Польшчы і паміж платамі

Белавежская пушча сёння раздзеленая не на дзве, а насамрэч на тры часткі: беларускую, польскую і…

31 сакавіка 2025

«Трэнд — мацоўня, здароўе». Задалі адны і тыя ж пытанні металістам з Беларусі і Польшчы

Ужо некалькі дзесяцігоддзяў метал-музыка аб'ядноўвае людзей не толькі адных музычных прыхільнасцяў, але і падобнага светапогляду.…

26 сакавіка 2025

У гродзенскім ГЦ развяліся прусакі. Куды звяртацца, калі заўважылі насякомых у кафэ ці ў сябе дома

У ГЗК Triniti гродзенцы заўважылі прусака — насякомае бегала па канапе ў зоне фуд-корту. Hrodna.life…

26 сакавіка 2025

«Магчыма, будзе і новы матэрыял». Вакаліст гурта Ulis Слава Корань расказаў, як эміграцыя не дае яму пісаць

Беларускі гурт Ulis праіснаваў больш за 20 гадоў. Яго спадчына жыве - музыканты робяць каверы,…

20 сакавіка 2025

«Мама выпісвала фальшывыя дакументы і дапамагала трапіць у Польшчу». Рэпатрыянтка — пра дзяцінства ў Гродне і эміграцыю ў 1946-м

Крысціна Мішчук (Пянткоўская) нарадзілася ў 1933 годзе ў Гродне ў сям'і мясцовай інтэлігенцыі. Каталічка. Тата…

18 сакавіка 2025

«Мая зямля — што хачу, тое і раблю». З’ездзілі ў польскую вёску ля мяжы з Беларуссю, куды стараста запрашае жыць усіх ахвотных

У 500 метрах ад плота, узведзенага на польскім баку мяжы з Беларуссю, стаіць вёска Азяраны…

17 сакавіка 2025