Людзі і справы

«За месяц толькі 10 наведвальнікаў». Януш Парулiс распрадае экспанаты музея, каб аплаціць арэнду

У канцы 2016 года самы вядомы гродзенскі калекцыянер Януш Парулiс дамогся, каб яго калекцыю з каля 40 тысяч экспанатаў афіцыйна прызналі. Зараз яна мае статус прыватнай установы культуры і называецца «Музей культурна-гістарычнай спадчыны Гродна». Але гэта, ды запуск бязвізавага рэжыму для замежнікаў, наведвальнасць не павялічыла — турысты да музея нават не даходзяць. Калекцыянеру зноў няма чым плаціць за арэнду і ён пачынае распрадаваць экспанаты.

«Па-праўдзе, за апошні месяц у мяне было толькі 10 наведвальнікаў, якія за ўваход плацілі па 2,5 рублi. А арэнду плаціць штомесяц трэба больш за 200 рублёў. У студзені яшчэ нават і 10 чалавек не было. Зноў стаіць пытанне арэнды. Рэчы, якія збіраў гадамі, даводзіцца прадаваць, каб неяк выжыць», — кажа Януш.

Музей Януша нікому не патрэбны?

За апошні час невялікую дабрачынную дапамогу музею Януша аказаў санаторый «Нёман», але гэтага мала. Калекцыянер разлічваў, што турысты, якія наведваюць Гродна без віз, будуць да яго заходзіць. Але за тры месяцы дзеяння бязвізавага рэжыму ніхто так і не прыйшоў у музей.

[irp posts="280″ name="40 тысяч прычын захаваць музей: як Янушу Парулісу ўтрымаць сваю ўнікальную калекцыю"]

«Мяне няма ў даведніках для турыстаў. Не ведаю, чаму так атрымліваецца. Палякам, літоўцам, немцам і іншым замежнікам будзе цікава ў мяне. Я напісаў ліст у гарвыканкам, каб у мяне ў музеі арганізавалі хоць экскурсіі для школьнікаў, хоць нейкую наведвальнасць зрабiць. Але па адказе я зразумеў, што гэтаму не быць. Напісалі толькі, што мой музей прарэкламавалi на нейкім сайце. Я доўга шукаў навіну пра свой музей, але так і не знайшоў».

Актыўнасць і рэклама

Паруліс лічыць, што яго музей патрабуе больш рэкламы. У гэтым ён просіць дапамогі ў актыўных гродзенцаў і мясцовых турфірм, якія непасрэдна займаюцца замежнымі турыстамі.

«Я хоць пенсіянер, але па магчымасці імкнуся рэкламаваць свой музей. Але эфекту ад гэтага пакуль няма. У газеце размясціць рэкламу каштуе немалых грошай. Я не хачу каб людзі думалі, што я жабрую. Я толькі хачу выратаваць калекцыю і гродзенскую гісторыю. Не хачу ўсё распрадаваць, бо гэта збіралася доўгія гады. Мне патрэбна актыўнасць і рэклама».

Дапамагаюць валанцёры і былая супрацоўніца музея

У канцы 2016 года калекцыі гродзенца надалі статус прыватнай установы культуры. Таксама ў 2016 стала больш валанцёраў, якія дапамагаюць Янушу весці справы і наводзіць парадак у музеі. Цяпер пастаянна дапамагаюць тры чалавекі - нехта ад самога заснавання музея, нехта — апошнія некалькі месяцаў.

«Апроч валанцёраў у мяне працуе бясплатна былы музейны супрацоўнік Ніна Іванаўна, якая прыходзіць да мяне ўжо на працягу чатырох месяцаў. За гэты час яна апісала ўжо каля 4000 экспанатаў. Яна на пенсіі, вось і прыходзіць дапамагаць мне. Кажа, што ёй гэта ў задавальненне.

[irp]

Ёсць іншыя валанцёры, якія вядуць старонку ў фэйсбуку, імкнуцца папулярызаваць мой музей. Дзякуючы гэтым людзям я яшчэ неяк трымаюся і не распрадаю свой музей масава, хоць пакупнікі дзяжураць амаль кожны дзень каля маёй хаты".

Падзяліцца

Апошнія запісы

Абараняць, размаўляць, заняць бок дзіцяці. Парады бацькам квір-людзей

Бацькі могуць адчуваць разгубленасць, страх альбо віну, калі дзеці кажуць пра сваю гендарную ці сэксуальную…

22 студзеня 2025

«Мама умерла». Гродзенец пасля страты жонкі сам выхоўвае сына і шукае новае каханне

У адзін з дзён снежня 2021 года сямігадовы Артурка прачнуўся і знайшоў у суседнім пакоі…

20 студзеня 2025

Беларуская магія: як нашы продкі дамаўляліся з прыродай

У тым, што беларусы цанілі і да гэтага часу цэняць магію, упэўніцца не складана. Мы…

19 студзеня 2025

«З сабой я важу Беларусь». Калекцыянер з Гродна назбіраў некалькі дзясяткаў тысяч марак

Гродзенец Андрэй Мялешка захапіўся маркамі яшчэ ў першым класе, калі далучыўся да філатэлістычнага гуртка. І…

18 студзеня 2025

Каложскі вадаліў: гродзенскі артэфакт, які перажыў стагоддзі

Каложскі вадаліў, або акваманіл, — гэта адзін з найцікавейшых артэфактаў, якія захаваліся ў Гродне з…

18 студзеня 2025

«Як выкладаць, пракуратуру не цікавіць». 7 фактаў, як улады і патрыятызм змянілі беларускія школы

Цяпер замест пісьменнікаў і музыкаў у беларускія школы ўсё часцей запрашаюць актывістаў з “моцнай грамадзянскай…

17 студзеня 2025