Аляксей Сцяпанычаў 1 чэрвеня выйшаў у цэнтр Гродна, каб прыняць удзел у чэленджы ад блогера Давідыча і паставіць рэкорд горада па адцісканнях. За гадзіну гродзенец здолеў адціснуцца 1500 раз.

Некалькімі днямі раней Аляксею не ўдалося выканаць задуманае. Тады ён выканаў норму на 3 хвіліны пазней. 1 чэрвеня гродзенец зноў стаў адціскацца, гэтым разам у цэнтры горада.

«Было складана, але я гэта зрабіў. Пасля 1200 адцісканняў нават пацямнела ў вачах», — кажа Аляксей.

У нядаўняй гутарцы з Юрыем Дудзем блогер Давідыч сцвярджаў, што можа за 3−4 гадзіны адціснуцца 1500 раз, зрабіць 1200 прысяданняў без перыпынку, а таксама каля 3000 практыкаванняў на прэс. Гэтыя словы выклікалі ў іншых блогераў вялікія сумневы, бо аўтар канала на Youtube не падобны да спартсмена.

«Давідыч сказаў і ўсе пачалі адціскацца, у тым ліку і я. Падумаў, што за 3,5 гадзіны можна значна больш зрабіць. І вось першы вынік 1500 адцісканняў за гадзіну. Многія хлопцы прынялі ўдзел у гэтым чэленджы. Мой сённяшні вынік гэта рэкорд горада. Я буду рады, калі знойдзецца той чалавек, які зможа яго пабіць. Тады ў мяне з’явіцца новая мэта», — дадаў Аляксей.

За гадзіну 1500 раз: гродзенец паставіў рэкорд горада па адцісканнях

Перадрук матэрыялаў Hrodna.life магчымая толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Кантакт info@hrodna.life