«Зажраліся?» Жыхарка цэнтра аб тым, як проста напляваць на іншага чалавека

Гродзенская актывістка Юлія Каляда жыве ў самым цэнтры Гродна — над крамай «Раніца». Яе суседзі - бары «Мята», «Гранат» і іншыя, якія пасяліліся ў былым будынку пальчаткавай фабрыкі. Наведвальнікі устаноў не даюць ёй спаць па начах. Менавіта таму яна выдатна разумее людзей з Калючынскай, якія дамагліся абмежавання працы бараў у сваім доме. Але не ўсё з ёй згодны. У дыскусіі ў фэйсбуку ў Руслана Кулевіча многія выказалі меркаванне, што жыхары цэнтра павінны трываць шум — гэта плата за жыццё ў цэнтры. Таму Юлія вырашыла прывесці пару аналогій. Публікуем яе пост без зменаў.


Як Калючынская не стала тусовачнай вуліцай: чаму жыхары супраць бараў


Юлія Каляда

Жыхары Калбасіно зажраліся. Жывуць у выдатным новым раёне, Юбілейнае возера побач, да мяжы бліжэй, чым іншым, а ім яшчэ і школу з дзіцячым садам падавай і грамадскі транспарт забяспечвай… Трэба было сяліцца ў іншым раёне, дзе ўсё ёсць. Вам дарогі пабудавалі, бярыце аўто і вязіце дзіця ў любую школу горада. Малодшых можна бабулі давяраць.

Жыхары Дзевятоўкі маглі б таксама ўзяць машыну і з’ездзіць у лес або любы гарадскі парк, а то бухцяць, што ім свой парк патрэбен (і, Альшанка, дарэчы таксама). Гэта ж спальны раён, там спаць пасля працы трэба, а не па парках шпацыраваць. А ў гэтым месцы лепш яшчэ пару гмахаў паставіць, каб людзі ў патрэбе маглі жыллё атрымаць.

Жыхары Забалаці, Зарыцы чым думалі, калі на ўскраіне зямлю бралі і хаты будавалі? Дарогі ім патрэбныя?! У іх і так маса пераваг. Хай церпяць або самі будуюць. У нас вось у вёсцы асфальту ніколі не было і нічога… жылі, а некаторыя і да гэтага часу жывуць.

На Вішняўцы няма безбар’ернага асяроддзя? А навошта? Раён з развітой інфраструктурай. Сядай у грамадскі транспарт або таксі.
Не падабаецца? Пераязджай. На ровары складана ездзіць?! Адвязі яго на дачу і купі, нарэшце, аўтамабіль.

Бацькам нязручны новы расклад у школах? А мне вось зручны! І дзеці спяць даўжэй і я. Не падабаецца, змяняй працу.

Каго там яшчэ што не задавальняе?! Хопіць скардзіцца! З любой сітуацыяй можна змірыцца або пераехаць/з'ехаць.


ДАІ абяцала разабрацца з машынамі, якія ездзяць па пешаходнай Маставой. Але аштрафавалі толькі двух кіроўцаў

Падзяліцца
Меткі: меркаванні

Апошнія запісы

Парады Караеву: топ-5 месцаў Гродна і вобласці, якія можна ўзяць штурмам

У Слоніме і Лідзе плануюць паўтарыць гродзенскі "штурм Рэйхстага". На думку старшыні Гродзенскага аблвыканкама Юрыя…

13 мая 2025

«Раней падумалі б: пацыенту мроіцца, што яго праследуе псіхіятр». Як беларускія ўрачы працуюць у Польшчы і нават сустракаюць былых падапечных

Штораніцы поўныя цягнікі вязуць жыхароў Прушкава, што пад Варшавай, на працу ў сталіцу. Але ёсць…

10 мая 2025

«Скажуць раздаваць сцяжкі — раздам». Задалі адны і тыя ж пытанні выпускніцам ВНУ з Беларусі і Польшчы

Навучальны год набліжаецца да канца, і хутка выпускнікі будуць абараняць дыпломы і здаваць апошнія экзамены.…

6 мая 2025

Дапамога адрозніваецца ў 33 разы. Параўналі, як Польшча і Беларусь змагаюцца з беспрацоўем

У Польшчы беспрацоўныя атрымліваюць штомесячную дапамогу каля 1500 злотых (або прыкладна 400 долараў) на рукі.…

5 мая 2025

ВНУ Гродна змагаюцца з «моладзевым экстрэмізмам» па прыкладзе Расіі: шукаюць скінхэдаў, металістаў і спартсменаў

Як стаць маладым экстрэмістам? Быць "залатой моладдзю", слухаць хардкор і насіць клятчастую понамку. Так лічаць…

30 красавіка 2025

Сцэна пад «Дажынкі» vs хуткая дапамога на матацыкле. Параўналі, як у Беларусі і Польшчы падтрымліваюць грамадзянскія ініцыятывы

Хочаце новую дзіцячую пляцоўку непадалёк ад дома? Ці лічыце важным правесці ў сваім горадзе кампанію…

29 красавіка 2025